https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прыбытак ад першага беларускага спадарожніка, які быў запушчаны пяць гадоў таму, ужо перавышае на 8 млн долараў выдаткі


Пра гэта паведаміў у інтэрв`ю праграме "Навіны 24 гадзіны" тэлеканала СТВ 22 ліпеня дырэктар УП "Геаінфармацыйныя сістэмы" НАНБ Сяргей Залатой.
"Мы здымаем не толькі тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, мы здымаем і іншыя тэрыторыі. Ёсць у нас замежныя замоўцы на касмічную здымку, але гэта не з`яўляецца асноўным", — сказаў Залатой.

Паводле яго слоў, эканамічны эфект узнікае за кошт стварэння новых тэхналогій, новай апаратуры.

"Аб`ём замоў, якія атрымала рэспубліка на тэлескопы, аналагічныя нашаму апарату, на розныя электронныя кампаненты, на праграмнае забеспячэнне, неабходнае для апрацоўкі, — вось гэтыя даходы, яны перавышаюць ўжо на 8 млн долараў выдаткі", — адзначыў Залатой.

Як паведамілі ў рэпартажы тэлеканала, за пяць гадоў бесперабойнай працы апарат наздымаў прыблізна 140 млн квадратных кіламетраў Зямлі. Дэталёвая прапрацоўка беларускіх карт дазволіла ўзмацніць нацыянальную бяспеку, весці пастаянны маніторынг экалагічнай і геалагічнай сітуацыі, а таксама прадухіляць надзвычайныя здарэнні. Запуск уласнага спадарожніка станоўча адбіўся і на эканоміцы краіны, было адзначана ў рэпартажы.

Зараз беларускія і расійскія навукоўцы працуюць над стварэннем спадарожніка зандавання Зямлі. Вывесці на арбіту яго плануюць ў 2021 годзе.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 23 ліпеня 2017
 
Дата публикации:23.07.2017
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:861
 
Ключевые слова:
Спутник Дистанционное зондирование Земли Инновации Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме