https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Англічане зацікавіліся беларускімі электробусамі


Аб гэтым паведамілі на прадпрыемстве.
"Белкамунмаш" наведала дэлегацыя з Вялікабрытаніі на чале з лорд-мэрам Нотынгема Майклам Эдвардсам, які выказаў зацікаўленасць у беларускіх электробусах. У складзе дэлегацыі былі таксама прадстаўнікі транспартных структур Нотынгема і Манчэстэра.

"Гэты быў азнаямленчы візіт, і госці зацікавіліся электробусамі. Яны маюць намер вывучыць перавагі нашай тэхнікі перад індыйскімі і кітайскімі электробусамі, якія эксплуатуюцца ў Англіі, разлічыць фінансавы план. Майкл Эдвардс выказаў надзею на тое, што "Белкамунмаш" зможа распрацаваць электробусы спецыяльна для англійскіх вуліц", - растлумачылі на прадпрыемстве.

У Англіі эксплуатуюцца электробусы з вялікай ёмістасцю батарэі, якая дазваляе курсіраваць цэлы дзень і зараджаецца ўсю ноч.

Мінусы такой крыніцы сілкавання ў яе вялікім кошце, велізарнай вазе, за кошт чаго змяншаецца пасажыраўмяшчальнасць, а таксама ў невялікім тэрміне эксплуатацыі. Батарэі ў беларускіх электробусах - невялікай ёмістасці і зараджаюцца за пяць хвілін на канцавых прыпыначных пунктах. Акрамя таго, тэрмін эксплуатацыі такой крыніцы сілкавання як мінімум адпавядае тэрмінам эксплуатацыі самога электробуса.

"У Англіі ёсць абмежаванне на выкарыстанне адзінкі пасажырскага транспарту не больш як 8 гадоў, за гэты тэрмін даводзіцца мяняць батарэі як мінімум тры разы. Наш электробус разлічаны на 10 гадоў, і ў нашым выпадку за 8 гадоў ні разу не давядзецца мяняць батарэю", - адзначылі на прадпрыемстве.

Цяпер "Белкамунмаш" выпускае сучленены электробус мадэлі Е433 пасажыраўмяшчальнасцю 153 чалавекі. Шырыня вуліц у Нотынгеме і Манчэстэры не дазваляе выкарыстоўваць такія доўгія электрааўтобусы. На беларускім прадпрыемстве распрацавана зручная па габарытах мадэль Е420, у выпадку заказу яе давядзецца дапрацаваць пад левабаковы рух.

Сярод пераваг электробусаў - экалагічнасць, манеўранасць і павышаны камфорт. Электробус, як і тралейбус, працуе ад электраэнергіі, толькі яна паступае не ад кантактнай сеткі, а ад устаноўленых на борце накапляльнікаў на базе суперкандэнсатараў.

Эканомія электраэнергіі пры эксплуатацыі электробуса ў параўнанні з тралейбусам складае 14 працэнтаў. У салоне прадугледжаны месцы для інваліднай каляскі з сістэмамі фіксацыі і апавяшчэння вадзіцеля. Пры пад`ездзе да прыпынку спрацоўвае сістэма паніжэння ўзроўню падлогі з боку ўвахода. У салоне ёсць разеткі і USВ-раздымы для зарадкі гаджэтаў.

Мінчане ўжо ацанілі новы від пасажырскага транспарту. У маі электробусы пачалі курсаваць па маршруце нумар 59Л "ДС Сярова - Даўгабродская", у жніўні - нумар 43Л "ДС Дружная - Сярова".

Усяго па горадзе ездзяць 20 інавацыйных машын. Кошт праезду ў электробусе такі ж, як і ў звычайным транспарце.

8 верасня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.09.2017
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:859
 
Ключевые слова:
Электробус Инновации "Белкоммунмаш"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме