https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


"Зумліён-МАЗ" пачаў серыйна выпускаць самыя буйныя ў Беларусі аўтакраны


Мадэль ZMC-60 будзе паказаная шырокай аўдыторыі на міжнароднай будаўнічай выставе "Будпрагрэс-2018", якая пройдзе ў Мінску з 4 па 7 верасня, паведамілі на прадпрыемстве.
Беларуска-кітайскае прадпрыемства "Зумліён-МАЗ" запусціла ў серыйную вытворчасць аўтакраны рэкорднай грузападымальнасцю 60 тон.

Новыя аўтакраны пачалі збіраць на плошчах "Магілёўтрансмаша". Ад Мінскага аўтазавода спецмашына ўзяла шасі, ад карпарацыі Zoomlion — сучаснае навясное абсталяванне. Тэхніка створаная з высокім узроўнем лакалізацыі.

Шасцідзесяцітоннік "Зумліён-МАЗ" здольны падымаць практычна любыя грузы на вышыню 20-павярховага дома. Яго магчымасцяў хопіць, каб перанесці па паветры чыгуначную цыстэрну, танк або адразу пяць самазвалаў, адзначылі на прадпрыемстве.

Спецмашына мае стралу, якая выцягваецца на 57,8 метра. Аўтакран выкарыстоўвае праверанае шасі "МАЗ-6516" з колавай формулай 8x4, на якое ставяць шыны Continental. Кабіна мае павышаны агляд — для лепшага кантролю разгрузкі можна рабіць нахілы на 20 градусаў.

Як лічаць на прадпрыемстве "Зумліён-МАЗ", новы аўтакран знойдзе прымяненне як унутры краіны, так і за мяжой. Партфель замоў на першыя месяцы ўжо сфармаваны. У прыватнасці спецмашыны будуць пастаўленыя пакупнікам у Беларусі, Расіі і ва Украіне.

ТАА "Зумліён-МАЗ" зарэгістраванае ў лютым 2017 года ў Магілёве, дзе на свабодных плошчах завода "Магілёўтрансмаш" разгарнула вытворчасць спецтэхнікі. Сёння СП вырабляе аўтакраны, а ў перспектыве асвоіць выпуск аўтабетонапомпаў, аўтамабільных бетоназмяшальнікаў і камунальных машын.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 30 жніўня 2018
 
Дата публикации:30.08.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:431
 
Ключевые слова:
ТОО "Зумлион-МАЗ" Магілёў Спецтехника Совместное производство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме