https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Улады Растова-на-Доне зацікавіліся беларускімі электробусамі


Цікавасць таксама выклікала тэма магчымасці ўдзелу беларускага боку ў праектах дарожнага будаўніцтва, збудаванні аб`ектаў сацыяльнага прызначэння і жылых дамоў, дадалі ў пасольстве.
Тэма паставак тэхнікі разглядалася на сустрэчы кіраўніка аддзялення пасольства ў Растове-на-Доне Уладзіміра Неронскага з намеснікам кіраўніка адміністрацыі Растова-на-Доне па эканоміцы Аляксеем Лагвіненкам, а таксама начальнікам аддзела знешніх сувязяў і міжмуніцыпальнага супрацоўніцтва Марыяй Крылосавай і дырэктарам дэпартамента маёмасна-зямельных адносін Аленай Сяровай.

"Былі абмеркаваныя праблемы развіцця эканамічных сувязяў, у тым ліку ў рамках пагаднення аб устанаўленні пабрацімскіх адносін гарадоў Мінска і Растова-на-Доне, - адзначылі ў прэс-службе. - Прадстаўнікі Адміністрацыі Растова-на-Доне выказалі зацікаўленасць ва ўдзеле беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў у абнаўленні гарадскога пасажырскага транспарту. Акцэнт быў зроблены на магчымасці паставак электробусаў і тралейбусаў вытворчасці ААТ "Белкамунмаш". Былі адзначаны канкурэнтныя перавагі мінскіх электробусаў і вопыт іх эксплуатацыі ў сталіцы Беларусі".

Звязда, 14 сакавіка 2019
 
Дата публикации:14.03.2019
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:460
 
Ключевые слова:
Электробус Ростов-на-Дону Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме