https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У кітайскі Наньчан прыбыў міжнародны кантэйнерны поезд з Оршы


Аб гэтым паведамілі ў генеральным консульстве Беларусі ў Шанхаі.
У кітайскі горад Наньчан правінцыі Цзянсі з Оршы 19 сакавіка прыбыў міжнародны кантэйнерны поезд. 

Прайшоўшы больш за 11 тыс. км па тэрыторыі Беларусі, Расіі, Манголіі і Кітая па тэрыторыі эканамічнага пояса Шаўковага шляху, поезд даставіў у Наньчан 41 кантэйнер з беларускімі ўгнаеннямі з торфу і піламатэрыяламі. З улікам небагатых глеб у правінцыі Цзянсі ўгнаенні вельмі запатрабаваны ў сельскагаспадарчай сферы гэтага кітайскага рэгіёна. Аператарамі поезда выступілі беларуская лагістычная кампанія ТАА "Брэміна груп" і кітайская лагістычная кампанія COSCO Shipping.

У цырымоніі сустрэчы саставу прынялі ўдзел генеральны консул Беларусі ў Шанхаі Валерый Мацаль разам з віцэ-губернатарам правінцыі У Чжунцюнам і сакратаром парткама КПК Наньчана Інь Мэйгэнам, прыбылі з Беларусі першы намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Сяргей Пац і дырэктар ТАА "Брэміна груп" Васіль Дземянцей.

Пашырэнне і ўмацаванне міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паміж Віцебскай вобласцю і кітайскай правінцыяй Цзянсі было ў цэнтры перагавораў Валерыя Мацаля з кіраўніцтвам Цзянсі і горада Наньчана, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі.

Акрамя таго, адбылася сустрэча генеральнага консула і першага намесніка старшыні Аршанскага райвыканкама з мэрам Наньчана Лю Цзяньянам, па выніках якой падпісаны пратакол аб намерах па ўстанаўленні дружалюбных адносін паміж Аршанскім раёнам і Наньчанам.

Пытанні нарошчвання экспарту беларускіх тавараў і паслуг на рынак Цзянсі, арганізацыі ўзаемных візітаў Валерый Мацаль абмеркаваў з кіраўніцтвам канцылярыі знешніх сувязей і дэпартамента камерцыі правінцыі Цзянсі.

Як плануецца, у бліжэйшы час яшчэ два кантэйнерныя паязды з беларускімі таварамі з Оршы будуць накіраваны ў Наньчан.

20 сакавіка 2019, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:20.03.2019
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:446
 
Ключевые слова:
Ворша Контейнерные перевозки Китай
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме