https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пасля далучэння беларускай кампаніі Masquerade Technologies да карпарацыі Facebook прыкладанне MSQRD працягне развівацца і застанецца бясплатным


Пра гэта паведаміў кіраўнік і адзін з заснавальнікаў кампаніі Яўген Неўгень, каментуючы куплю кампаніі карпарацыяй Facebook.
Пра тое, што Facebook набыла беларускую кампанію, стала вядома вечарам 9 сакавіка. Паведамлялася таксама, што тры заснавальнікі Masquerade Technologies пераедуць у Лондан.

Дадатак MSQRD быў распрацаваны за 48 гадзін на мінскім хакатоне Garage48 у канцы лістапада 2015 года, у снежні стаў даступны для запампоўкі ў AppStore і за пару месяцаў набыў папулярнасць сярод мільёнаў карыстальнікаў па ўсім свеце, а ў многіх краінах ўзначаліў спісы самых папулярных прыкладанняў у AppStore. MSQRD дазваляе карыстальнікам у рэжыме рэальнага часу накладваць на твар розныя маскі-фільтры і запісваць фота- і відэасэлфі. Можна, напрыклад, дамаляваць сабе велізарныя вочы ці заячыя вушы, накласці маскі Барака Абамы, Канчыты Вурст або Леанарда Ды Капрыа. Адна з галоўных асаблівасцяў сэрвісу складаецца ў тым, што ён захоўвае міміку чалавека, які прымярае маскі.

Як расказаў Яўген Неўгень, у перспектыве ў дадатку з`явяцца новыя функцыі, якія будуць тычыцца не толькі масак. Працягнецца праца над версіяй прыкладання для аперацыйнай сістэмы Android. "Мы працягваем займацца Android-версіяй. Я думаю, што цяпер, калі мы маем падтрымку Facebook, гэта будзе яшчэ хутчэй, паколькі ў нас будзе больш рэсурсаў", — сказаў Неўгень.

У Facebook, паводле яго слоў, тэхналогія Masquerade будзе ўбудаваная ў сэрвіс відэатрансляцыі Facebook Live, вэб-версію Facebook і іншыя сэрвісы соцсеткі. Роля каманды ў новым праекце застанецца ранейшай.

Як зазначыў Неўгень, праект атрымаў "дастаткова" прапаноў аб партнёрстве ад буйных кампаній, аднак ён не можа выдаваць дэталі перамоваў. Пры гэтым кіраўнік кампаніі назваў "поўнай вуткай" распаўсюджаную ў канцы лютага інфармацыю аб тым, што Masquerade купіла карпарацыя Apple за 117 млн. долараў. "Адзін чалавек сам яе выдумаў, паставіў усіх на вушы, і нам потым даводзілася з усім разбірацца. Ён нават стварыў некаторыя праблемы гэтым жартам. Так што ніякай долі праўды ў гэтым няма, а каментаваць, з кім менавіта мы размаўлялі, мы не можам", — заявіў Яўген Неўгень.

Паводле яго слоў, каманда праекта абрала Facebook па дзвюх прычынах. Па-першае, місіі Masquerade і Facebook "вельмі падобныя і нават супадаюць". "Masquerade — гэта кампанія, створаная для зносін людзей. Якая яшчэ кампанія (акрамя Facebook) так уплывае на зносіны людзей? Я такіх больш не ведаю", — адзначыў Неўгень.

Другой прычынай ён назваў дынамічнае развіццё Facebook. "На самай справе існуе не такая вялікая колькасць кампаній, якія так хутка растуць", — падкрэсліў Неўгень.

Ён таксама пацвердзіў свае планы пераехаць у Лондан.

Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 10 сакавіка 2016
 
Дата публикации:10.03.2016
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:679
 
Ключевые слова:
MSQRD Facebook Интернет IT Программирование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме