https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


МАЗ прадставіў аўтобус з салонным ультрафіялетавым ачышчальнікам паветра


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
Мінскі аўтамабільны завод прадставіў першы аўтобус МАЗ 203, укамплектаваны салонным ультрафіялетавым ачышчальнікам паветра. 

«Пакуль гэта эксперыментальны ўзор. Пасля паспяховага цыкла выпрабаванняў і абкаткі на прадпрыемствах „Мінсктранса“ такая камплектацыя зможа стаць апцыйнай. Па жаданні заказчыка ачышчальнікам можна будзе дааснасціць салон любой адзінкі пасажырскай тэхнікі», — адзначылі ў прэс-службе.

Высокатэхналагічны прыбор спецыяльна для Мінскага аўтазавода распрацавала ЗАТ «Ультрамедтэх». Гэта беларуская кампанія больш як 20 гадоў вырабляе абсталяванне, заснаванае на выкарыстанні УФ-выпрамянення, да пераваг якога адносяцца эфектыўнасць і нізкае энергаспажыванне.

Ачышчальнікі паветра, работа якіх заснавана на прынцыпе бактэрыцыднага ўздзеяння ультрафіялету, шырока прымяняюцца ў медыцыне, харчовай прамысловасці, сельскай гаспадарцы і іншых сферах і абеззаражваюць памяшканні і рабочыя паверхні ў іх.

Партатыўны агрэгат, устаноўлены ў МАЗ 203, знішчае вірусы, бактэрыі, змагаецца з непрыемнымі пахамі, алергенамі і дымам на плошчы 12 км. м, не ствараючы пагрозы для жыцця і здароўя людзей.

Два незалежныя блокі ўстройства манціруюцца ў салоне аўтобуса, не змяняючы канструкцыі транспартнага сродку, не ўплываючы на яго эстэтычны выягляд і не ствараючы дыскамфорт вадзіцелю і пасажырам.

Мінскі аўтамабільны завод — адно з буйнейшых беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў, якое спецыялізуецца на выпуску велікагрузных аўтамабіляў, спецтэхнікі, аўтобусаў, тралейбусаў і прычапной тэхнікі. Гандлёвая марка МАЗ шырока вядома ў СНД і далёкім замежжы. Тэхніка адпавядае экалагічным стандартам Еўра-5, 6. З канвеера завода сыходзяць седлавыя цягачы, бартавыя аўтамабілі, шасі пад устаноўку рознага спецабсталявання — усяго больш за 500 мадэлей і мадыфікацый.

Звязда, 5 лютага 2021
 
Дата публикации:05.02.2021
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:497
 
Ключевые слова:
МАЗ Городской транспорт Ультрафиолет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме