https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Эйсмант пра ваяжы Ілона Маска на Марс: засталося перамагчы радыяцыю


Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута касмічных даследаванняў РАН Натан Эйсмант пракаментаваў намер кіраўніка кампаніі SpaceX Ілона Маска адправіцца ў падарожжа на Марс і праблемы, з якімі мільярдэр можа сутыкнуцца на шляху да чырвонай планеты.
Амерыканскі мільярдэр і вынаходнік, кіраўнік кампаніі SpaceX і экс-старшыня савета дырэктараў Tesla Ілона Маск мае намер з верагоднасцю ў 70% адправіцца ў падарожжа на Марс. Чарговую гучную заяву эпатажнага мільярдэра амерыканскія СМІ звязалі адразу з "некалькімі натхняльнымі адкрыццямі", якія ў апошні час здзейсніла яго кампанія - вытворца касмічнай тэхнікі.

Аднак кіраўнік SpaceX дадаў, што ў падобнае падарожжа захоча адправіцца далёка не кожны багаты чалавек, бо верагоднасць памерці на Марсе значна вышэй, чым на Зямлі.

Такія заявы, безумоўна, у стылі Ілона Маска, аднак у гэтых словах ёсць карысць і для ўсіх астатніх - менш багатых летуценнікаў пра касмічныя прасторы, адзначыў у гутарцы на радыё Sputnik вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута касмічных даследаванняў РАН Натан Эйсмант.

"Такія заявы, вядома, дапамагаюць Маску ў яго бізнэсе, але ёсць і іншы станоўчы эфект. Гэта ўсім нам нагадвае, што захоўваецца мара неяк паляцець на Марс. Вядома, казаць аб тым, што праз 10 ці нават праз 20 гадоў мы рэальна паляцім на Марс, гэта наўрад ці здарыцца. Ёсць праблемы, якія не ва ўладзе Маска зараз вырашыць, і галоўная з іх у тым, што трэба пераадолець або справіцца з радыяцыяй. Тэхнічныя магчымасці - даставіць апарат з экіпажам на Марс і вярнуць яго - такія магчымасці ёсць, але экіпаж павінен вярнуцца жывым і здаровым", - адзначыў эксперт.

Sputnik Беларусь, 8 снежня 2018
 
Дата публикации:08.12.2018
Тематика:Транспорт, Разное
Просмотров:343
 
Ключевые слова:
Марс Илон Маск Космос Радиация Исследования
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме