Курс валютпокупкапродажа
USD379.68381.37
EUR428.36430.96
RUR5.976.03
www.kurs.kz
 


 


Найти
 
 


Boeing аснасціць 737 MAX прыборамі распазнавання няправільных паказанняў датчыкаў у рубцы


Амерыканская карпарацыя Boeing установіць абсталяванне, якое падае сігнал трывогі ў выпадку сумніўных або няправільных паказанняў датчыкаў у рубцы, на ўсіх самалётах серыі Boeing 737 MAX, адзін з якіх пацярпеў катастрофу ў Эфіопіі.
У прыватнасці, прапануецца аснасціць Boeing 737 MAX аўтаматычнай сістэмай апрацоўкі і аналізу паказанняў, якія паступаюць ад двух ключавых датчыкаў у рубцы. Гэтыя датчыкі вымяраюць, наколькі насавая частка самалёта ўзнімаецца ўверх, уніз або дае крэн у адзін з бакоў пад уздзеяннем сустрэчных патокаў паветра.

Паводле інфармацыі тэлекампаніі, устаноўка такога абсталявання на Boeing 737 MAX - справа фактычна вырашаная.

Тыдзень таму па рашэнні Федэральнага авіяцыйнага ўпраўлення ЗША палёты Boeing 737 MAX на тэрыторыі ЗША прыпынены ў сувязі з авіякатастрофай у Эфіопіі, што адбылася 10 сакавіка і ў выніку якой загінулі 157 чалавек. Boeing 737 MAX 8, які выконваў рэйс з Адыс-Абебы ў Найробі, упаў прыкладна за 60 км на паўднёвы захад ад эфіопскай сталіцы (у раёне горада Бішофту). Дакладныя прычыны авіякатастрофы пакуль не ўстаноўлены.

Катастрофа ў Эфіопіі стала другім крушэннем амерыканскага самалёта гэтай мадыфікацыі за апошнія пяць месяцаў. 29 кастрычніка 2018 года Boeing 737 Max 8 інданезійскай авіякампаніі Lion Air, які выконваў унутраны рэйс з Джакарты ў Панкалпінанг, упаў у Яванскае мора праз 13 хвілін пасля вылету. На борце знаходзіліся 189 чалавек - восем членаў экіпажа і 181 пасажыр, усе яны загінулі. Прычыны катастрофы ўсё яшчэ афіцыйна не абнародаваны, але шэраг экспертаў лічаць, што некарэктнае праграмнае забеспячэнне, загружанае ў бартавы камп`ютар Boeing, магчыма, прымусіла лайнер пачаць раптоўнае зніжэнне.

22 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.03.2019
Тематика:Транспорт, Разное
Просмотров:19
 
Ключевые слова:
Boeing 737 MAX 8 Авиакатастрофа Авиаперевозки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме