https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь і Славакія маюць намер развіваць двухбаковыя кантакты высокага ўзроўню


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Беларусь і Славакія маюць намер развіваць двухбаковыя кантакты высокага ўзроўню. Аб гэтым ішла размова ў час візіту намесніка міністра замежных спраў Беларусі Яўгена Шэстакова ў Славакію.

Беларускі дыпламат правёў сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Міністэрства замежных і еўрапейскіх спраў Славакіі Лукашам Парызекам, дзяржаўным сакратаром Міністэрства эканомікі, сустаршынёй беларуска-славацкай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве Расціславам Хованцам, а таксама кіраўніком групы дружбы з Беларуссю ў Нацыянальным савеце (парламенце) Славакіі Робертам Мадэем.

Бакі абмеркавалі выкананне дамоўленасцей, дасягнутых у час афіцыйнага візіту ў Беларусь у лістападзе 2016 года старшыні ўрада Славакіі Роберта Фіца, а таксама перспектывы супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, уключаючы далейшае развіццё двухбаковых кантактаў высокага ўзроўню.

22 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.12.2016
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:644
 
Ключевые слова:
Беларусь-Словакия Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме