https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэс-сакратар МЗС Беларусі: Заявы армянскіх дэпутатаў пасля экстрадыцыі блогера Лапшына — гэта проста эмоцыі


Каментар Дзмітрыя Мірончыка размешчаны на сайце знешнепалітычнага ведамства.
Заявы армянскіх дэпутатаў пасля экстрадыцыі блогера Лапшына аб неабходнасці адклікання з Беларусі пасла і выключэнне Мінска з АДКБ з`яўляюцца "проста эмоцыямі", лічыць прэс-сакратар беларускага МЗС Дзмітрый Мірончык. 

"Беларусь і Арменія — дружалюбныя краіны, партнёры па інтэграцыйных аб`яднаннях, у тым ліку па АДКБ. Таму заявы, якія гучаць у армянскім парламенце (калі такія былі), — гэта проста эмоцыі", — заявіў прадстаўнік МЗС.

"Дарэчы, мне невядома пра факты незбалансаваных або, тым больш, абразлівых ацэнак з боку беларускіх парламентарыяў у сувязі з тымі ці іншымі знешнепалітычнымі крокамі Арменіі. Хоць падставы выстаўляць "сустрэчны рахунак" былі", — дадаў Мірончык, не патлумачыўшы, якія менавіта падставы мае на ўвазе.

Прэс-сакратар падкрэсліў, што Беларусь "праводзіць шматвектарную дружалюбную палітыку, няўхільна прытрымліваючыся пры гэтым міжнародных нормаў і выконваючы свае юрыдычныя абавязацельствы, як і прынята ва ўсіх прававых дэмакратычных дзяржавах".

Некалькімі гадзінамі раней Мірончык на брыфінгу ўжо каментаваў рэакцыю з боку Расіі і Арменіі на экстрадыцыю блогера, заявіўшы аб тым, што Беларусь добрасумленна выканала свае міжнародныя абавязацельствы па дагаворы аб аказанні прававой дапамогі.

Гаворачы пра дзеянні армянскіх парламентарыяў, ён падкрэсліў: "Удзел альбо няўдзел у Дагаворы аб калектыўнай бяспецы носіць добраахвотны характар і з`яўляецца ўласным суверэнным выбарам той ці іншай дзяржавы. Як вы ведаеце, Беларусь свой выбар зрабіла. Прапанова аб выключэнні з АДКБ і таму падобныя пазбаўленыя якіх-небудзь юрыдычных падстаў".

Аляксандр Лапшын, які мае ізраільскае і расійскае грамадзянства, быў экстрадаваны з Мінска ў Баку ўвечары 7 лютага па рашэнні Генпракуратуры Беларусі. Яго спробы абскардзіць гэтае рашэнне ў судзе не былі паспяховымі. Блогер быў затрыманы ў Мінску 14 снежня 2016 года па запыце Азербайджана, які абвясціў яго ў міжнародны вышук за незаконнае наведванне Нагорнага Карабаха. Яму таксама інкрымінуюць "публічныя заклікі, накіраваныя супраць дзяржавы". У Азербайджане Лапшын пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Улады Расіі і Ізраіля выступалі супраць выдачы блогера Азербайджану. Экстрадыцыя выклікала негатыўную рэакцыю і ў Ерэване. Члены Нацыянальнага сходу Арменіі, у прыватнасці, лічаць, што экстрадыцыя была праведзеная з парушэннем міжнародных нормаў і правоў чалавека, некаторыя з іх прапанавалі выключыць Беларусь з АДКБ і адклікаць пасла з Мінска. Каля будынку пасольства Беларусі ў Арменіі 8 лютага адбылася акцыя пратэсту.

Увечары 8 лютага Аляксандру Лукашэнку патэлефанаваў азербайджанскі прэзідэнт Ільхам Аліеў і падзякаваў яму за выдачу Лапшына.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 9 лютага 2017
 
Дата публикации:09.02.2017
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:885
 
Ключевые слова:
Александр Лапшин Международное право
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме