https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь і Карэя падпісалі пратакол аб завяршэнні двухбаковых перамоваў аб далучэнні Беларусі да СГА


Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.
Беларусь і Паўднёвая Карэя 10 красавіка падпісалі пратакол аб завяршэнні двухбаковых перамоваў па доступе на рынкі тавараў і паслуг у межах далучэння Беларусі да СГА.

Рэспубліка Карэя стала адзінаццатым гандлёвым партнёрам, з якім Беларусь завяршыла двухбаковыя перамовы па доступе на рынкі.

Дакумент падпісалі першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка і першы намеснік міністра гандлю, прамысловасці і энергетыкі Карэі Чжон Ман Гі.

Пасля цырымоніі падпісання Еўдачэнка падзякаваў карэйскім партнёрам за канструктыўную працу і адзначыў, што Рэспубліка Карэя стала першай краінай, з якой Беларусь заключае двухбаковы пратакол па доступе на рынкі пасля амаль дзесяцігадовага перапынку (дзясяты пратакол быў падпісаны ў 2007 годзе).

Паводле слоў Еўдачэнкі, падпісанне пратакола стане "выразным сігналам астатнім краінам для хутчэйшага завяршэння перамоў па далучэнні Беларусі да СГА, якое разглядаецца намі як стымул для далейшага развіцця эканомікі нашай краіны".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 10 красавіка 2017
 
Дата публикации:10.04.2017
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:802
 
Ключевые слова:
ВТО Беларусь-Корея
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме