https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь у стане забяспечыць сваім замежным партнёрам выхад на вялікі рынак Еўразійскага эканамічнага саюза


Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы 2 мая даверчыя граматы ў паслоў шэрагу краін.
"Мы ўсім вам акажам усялякае садзейнічанне ў ажыццяўленні вашай дыпламатычнай дзейнасці. Закрытых тэм для любога з прысутных паслоў у Беларусі няма. Прапаноўвайце — усе вашы прапановы будуць улічаныя, усе вашы пажаданні будуць выкананыя ў самы кароткі прамежак часу", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў дыпламатам стаць "самымі сапраўднымі суперажывальнымі людзьмі, якія жывуць у нашай Беларусі", і, праз нейкі час ад`язджаючы з краіны, шкадаваць пра свой ад`езд.

"Цяпер Беларусь старшынствуе ў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве, — адзначыў Лукашэнка. — Дзякуючы гэтаму ў нас з`явіліся новыя магчымасці для больш шырокага ўключэння дзяржавы ў еўрапейскія інтэграцыйныя працэсы. Не выпадкова тытульнай тэмай беларускага старшынства абрана прасоўванне сумяшчальнасці ў Вялікай Еўропе. Пагадзіцеся, у кантэксце цяперашняй нестабільнай сітуацыі і беспрэцэдэнтных выклікаў яна мае асаблівае значэнне".

Лукашэнка нагадаў, што ў Мінску сёлета пройдзе летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ. "Падзея для нашай краіны важная і адказная. На сесіі плануецца абмеркаваць пытанні ўмацавання ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў рэгіёне АБСЕ. Прымаючы высокі форум, Беларусь мае магчымасць пачаць канструктыўны дыялог з прадстаўнікамі многіх еўрапейскіх дзяржаў", — сказаў ён.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, імкненне Беларусі да адкрытасці пацвярджаецца ўвядзеннем у пачатку 2017 года бязвізавага рэжыму ўезду для грамадзян 80 краін.

"За мінулы перыяд такой магчымасцю скарысталіся турысты і прадпрымальнікі, у тым ліку і з тых дзяржаў, якія вы прадстаўляеце", — сказаў ён. "Усё гэта стварае аснову для актывізацыі дзелавых і чалавечых зносін", — лічыць Лукашэнка.

Даверчыя граматы кіраўніку дзяржавы ўручылі паслы Азербайджана, Ірана, Бельгіі, Нідэрландаў, Нарвегіі, Новай Зеландыі, Мальтыйскага Ордэна, Арменіі, Грэцыі, Руанды, Ізраіля і Украіны, паведамляе прэс-служба.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 2 мая 2017
 
Дата публикации:02.05.2017
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:968
 
Ключевые слова:
Посольство Товарооборот Визовый режим ЕАЭС Верительные грамоты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме