https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Даля Грыбаўскайтэ падзялілася асцярогамі з нагоды БелАЭС з Дональдам Трампам


На саміце "Ініцыятыва трох мораў" 6 ліпеня ў Варшаве прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ падзялілася асцярогамі з нагоды будаўніцтва Беларускай АЭС са сваім амерыканскім калегам Дональдам Трампам.
Паводле інфармацыі прэс-службы прэзідэнта Літвы, Грыбаўскайтэ звярнула ўвагу Трампа і іншых удзельнікаў саміту на тое, што расійская карпарацыя "Расатам" будуе ў Беларусі "небяспечную АЭС", у выпадку аварыі на якой "пацярпяць шаснаццаць еўрапейскіх сталіц".

Літва таксама не выключае, што Беларуская АЭС і газаправод NordStream 2, якія будуюцца, могуць быць выкарыстаныя Расіяй як "інструмент неканвенцыйнага шантажу".

Як паведамлялася раней, сеймам Літвы прынятыя законы аб прызнанні таго, што БелАЭС з`яўляецца небяспечнай і ўяўляе пагрозу для літоўскай нацыянальнай бяспекі, навакольнага асяроддзя і грамадскага здароўя, а таксама пра абмежаванне імпарту электраэнергіі з Беларусі і Расіі. Літва сцвярджае, што працы вядуцца без выканання патрабаванняў бяспекі і экалагічных стандартаў. Мінск гэтыя прэтэнзіі адхіляе.

Выступаючы 5 ліпеня на сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Мінску, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь пабудуе самую бяспечную атамную электрастанцыю. "У нас, у чарнобыльскай рэспубліцы, пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС не так проста было прыняць гэтае рашэнне. І мы разумеем, што галоўнае пытанне — пытанне бяспекі", — падкрэсліў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, ён "нармальна ўспрымае" тое, што Літва часта падымае пытанне бяспекі БелАЭС. "Я нядаўна літоўцам прапанаваў: ну, колькі мы будзем сварыцца з-за гэтай станцыі? Давайце разам яе пабудуем і будзем разам эксплуатаваць як беларуска-літоўскую станцыю. Каб яна забяспечвала электраэнергіяй і Беларусь, і Літву, і, калі трэба, Латвію, Эстонію, Польшчу і іншыя дзяржавы. Гэта ж самы танны від электраэнергіі", — сказаў ён.

На думку Лукашэнкі, гэтае "пытанне палітызаванае". "Давайце разам сядзем, разбярэмся. Знімем гэтае пытанне і не будзем смяшыць ўвесь свет. Нам — Літве і Беларусі — патрэбная гэтая станцыя", — перакананы беларускі кіраўнік.

Беларуская АЭС узводзіцца за кошт крэдыту Расіі, для яе будаўніцтва абраны праект АЭС-2006 — тыпавы расійскі праект атамнай станцыі новага пакалення з выкарыстаннем вода-вадзянога энергетычнага рэактара ВВЭР-1200. Першая пастаўка ядзернага паліва на БелАЭС чакаецца ў канцы 2018 года. Увод у эксплуатацыю першага энергаблока запланаваны на 2019 год, другога — на 2020-ты.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 6 ліпеня 2017
 
Дата публикации:06.07.2017
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:750
 
Ключевые слова:
Белорусская АЭС Литва США Северный поток Энергетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме