Курс валютпокупкапродажа
USD346.49347.5
EUR403.62406.4
RUR5.455.5
www.kurs.kz
 


 



Найти
 
 


Беларусь і Латвія маюць усе ўмовы для нарошчвання палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва


Аб гэтым 10 ліпеня заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з латвійскай парламенцкай дэлегацыяй на чале са старшынёй Камітэта па абароне, унутраных справах і прадухіленні карупцыі Сейма Айнарсам Латкоўскісам.
Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што Беларусь разглядае Латвію як праверанага, надзейнага і перспектыўнага партнёра. Спікер звярнуў увагу, што ў двухбаковых адносінах няма сур`ёзных праблемных пытанняў, якія перашкаджалі б развіццю супрацоўніцтва.

"Беларусь адкрыта для шырокага супрацоўніцтва па многіх напрамках, якія маюць інтарэс і для Латвіі. У нас сёння створаны ўсе ўмовы для нарошчвання і палітычнага, і эканамічнага супрацоўніцтва", - адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

У прыватнасці, у бакоў ёсць магчымасць падзяліцца вопытам у абароннай сферы, у барацьбе з карупцыяй, наркатрафікам, нелегальнай міграцыяй, лічыць Уладзімір Андрэйчанка.

У час сустрэчы парламентарыі абмеркавалі ход падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па хакеі, які ў 2021 годзе прымуць Мінск і Рыга. У сувязі з гэтым спікер прапанаваў абмеркаваць падрыхтоўку дарожнай інфраструктуры, прыдарожнага сэрвісу.

"Мы павінны на гэтым зарабіць, паказаць імідж Беларусі і Латвіі. Магчымасці ў нас такія ёсць", - упэўнены ён. Старшыня Палаты прадстаўнікоў лічыць, што ў Беларусі і Латвіі шмат перспектыўных напрамкаў для ўзаемадзеяння і парламентарыі павінны прымаць удзел у яго развіцці. Ён прапанаваў парламентарыям Беларусі і Латвіі намеціць канкрэтны план работы, які дапамог бы кропкава вырашаць тыя ці іншыя пытанні. Размова ідзе аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, рэгіянальным узаемадзеянні, умацаванні гуманітарных кантактаў.

У сваю чаргу Айнарс Латкоўскіс адзначыў актывізацыю ўзаемадзеяння праваахоўнікаў Беларусі і Латвіі, у тым ліку ў барацьбе з нелегальнай міграцыяй, кантрабандай і г. д. Ён падкрэсліў неабходнасць ва ўмацаванні кантактаў на розных узроўнях, у тым ліку паміж парламентарыямі. "Мы зацікаўлены ў супрацоўніцтве і добрасуседскіх адносінах", - рэзюмаваў латвійскі парламентарый.

Беларуска-латвійскі тавараабарот у 2017 годзе склаў $440 млн. Бакі ўпэўнены, што патэнцыял далёка не вычарпаны, адзначаючы добрую дынаміку ва ўзаемным гандлі і ў бягучым годзе. Дынамічна развіваецца і супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай сферы. У 2017 годзе латвійскі бізнес інвесціраваў у беларускую эканоміку $125 млн.

10 ліпеня 2018, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА
 
Дата публикации:10.07.2018
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:14
 
Ключевые слова:
Латвия Сотрудничество Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме