https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь мяняе сваіх прадстаўнікоў у ЕЭК


Два члены калегіі (міністры) Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Сідорскі і Валерый Карашкоў пакідаюць ЕЭК. Савет ЕЭК ужо ўхваліў адпаведнае кадравае рашэнне.
Мяркуецца, што ў найбліжэйшы час гэтыя кадравыя пытанні будуць разгледжаны на пасяджэннях Еўразійскага міжурадавага савета і Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, на месца Сяргея Сідорскага ў ЕЭК можа быць прызначаны Аляксандр Субоцін (цяпер — памочнік прэзідэнта Беларусі па Віцебскай вобласці), а замест Валерыя Карашкова членам калегіі ЕЭК можа стаць Віктар Назаранка (старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі).

Ратацыя двух членаў калегіі ЕЭК — пазачарговая. На думку экспертаў, яе, хутчэй за ўсё, ініцыяваў беларускі бок, які мог быць незадаволены ходам інтэграцыйных працэсаў.

Нагадаем, у сакавіку гэтага года Аляксандр Лукашэнка выказваў незадаволенасць дзейнасцю беларускіх прадстаўнікоў у Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Падчас сакавіцкай справаздачы ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб выніках працы эканомікі за 2017 год кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза ствараюцца бар`еры на шляху свабоднага перамяшчэння беларускіх тавараў.

"Гэта ўжо становіцца смешным, сродкі масавай інфармацыі ў нас ёрнічаюць — што гэта ў вас за "таежны" саюз такі, што стаўленне да краін-членаў больш жорсткае, чым да іншых? Я не кажу пра малако, якое стала нахабным палітычным інструментам зусім нядаўна... Нават наш цэмент не можам свабодна прадаваць. Вось гэта эканамічны саюз", — здзіўляўся Лукашэнка.

У сувязі з гэтым ён раскрытыкаваў працу прадстаўнікоў Беларусі ў Еўразійскай эканамічнай камісіі.

"Навошта імітаваць дзейнасць, калі вырашаюцца пытанні толькі іншых краін? Ні адна з нашых праблем не знятая. Таму вы павінны выбіраць адно-два сур`ёзныя пытанні на 2018 год і ўпарта "дзяўбці" іх, пакуль яны не будуць вырашаны", — падкрэсліваў Лукашэнка, звяртаючыся да чыноўнікаў.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 25 ліпеня 2018
 
Дата публикации:25.07.2018
Тематика:ЕАЭС, Дипломатия
Просмотров:734
 
Ключевые слова:
Кадровые перестановки ЕЭК
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме