https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


КНДР на саміце з ЗША хацела толькі частковага зняцця санкцый


Аб гэтым 28 лютага заявіў кіраўнік МЗС КНДР Лі Ен Хо ў ходзе экстраннага брыфінгу па выніках саміту, на якім бакі не дасягнулі дамоўленасцей.
На саміце кіраўнікоў ЗША і КНДР паўночнакарэйскі бок прасіў у Дональда Трампа толькі частковага скасавання санкцый і толькі ў тых сферах, якія наносяць урон грамадзянскаму сектару эканомікі і жыццю простых людзей. 

"Мы прасілі адмены не ўсіх санкцый, а толькі часткі", - заявіў кіраўнік МЗС. Ён таксама падкрэсліў, што паўночнакарэйскі бок прапанаваў ліквідаваць усе ядзерныя аб`екты ў Ёнбене пад наглядам амерыканскіх экспертаў у абмен на частковае зняцце санкцый. "Бягучыя прапановы нашага боку - максімальна магчымыя на гэты момант", - запэўніў Лі Ён Хо.

Раней Дональд Трамп заявіў, што пытанне санкцый не дало магчымасці дасягнуць дамоўленасцей на саміце. Паводле яго слоў, КНДР хацела зняцця ўсіх санкцый у абмен на дэмантаж ядзернага аб`екта ў Ёнбене. Для амерыканскага ж боку такога кроку было недастаткова.

Двухдзённы саміт ЗША і КНДР завяршыўся 28 лютага ў Ханоі (В`етнам). Бакі адмовіліся ад падпісання сумеснага дакумента, але дамовіліся прадоўжыць дыялог.

1 сакавіка 2019, Ханой
БЕЛТА - Рэнхап
 
Дата публикации:01.03.2019
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:425
 
Ключевые слова:
США Саммит КНДР Санкции Ядерное вооружение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме