https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


МЗС: пасол Расіі Бабіч пакуль не зразумеў розніцы паміж федэральнай акругай і незалежнай дзяржавай


Начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Беларусі Анатоль Глаз пракаментаваў ацэнкі развіцця беларуска-расійскіх адносін, агучаныя паслом Расіі ў Беларусі Міхаілам Бабічам у нядаўнім інтэрв`ю агенцтву РІА Навіны.
Адказваючы на пытанне, ці згодны ён з агучанымі ацэнкамі, Анатоль Глаз сказаў: "Шчыра кажучы, не заўсёды хапае часу на тое, каб чытаць усе інтэрв`ю Міхаіла Бабіча. Добра што ўсе яны падобныя і ментарская лінія разважання не вельмі мяняецца".

"Таму, не ўчытваючыся, магу дакладна сказаць, што адносіны паміж нашымі краінамі і народамі больш глыбокія і ўсёабдымныя, чым штучны, падтасаваны набор лічбаў, за якія рэгулярна хапаецца расійскі дыпламат. Але гэта яго права вызначаць для сябе планку, што ператварае яго ў рахункавода або бухгалтара, які падае надзеі", - заявіў афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС.

"Хацелася б парэкамендаваць больш часу прысвяціць таму, каб унікнуць у спецыфіку краіны знаходжання, азнаёміцца з яе гісторыяй і праявіць крыху павагі. Часам такі стыль работы дае значна большы вынік, чым апрабаванне на сабе зусім нехарактэрнай для сур`ёзнай расійскай дыпламатычнай школы ролі адэпта "публічнай дыпламатыі". На мой погляд, за кароткі час работы ў Беларусі ён проста не зразумеў розніцы паміж федэральнай акругай і незалежнай дзяржавай. Думаю, у бліжэйшы час нашым партнёрам будуць дадзены дэталёвыя адказы на заявы пасла", - дадаў Анатоль Глаз.

15 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.03.2019
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:465
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Михаил Бабич
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме