https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Кубы прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь


Прэзідэнт Кубы Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь. Самалёт кубінскага лідара зрабіў пасадку ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.
Плануецца, што 23 кастрычніка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе перагаворы з высокім госцем. Сустрэча пройдзе ў вузкім і пашыраным складах. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковага і міжнароднага парадку дня, вызначаць перспектыўныя напрамкі для далейшага супрацоўніцтва.

Асаблівая ўвага будзе ўдзелена гандлёва-эканамічнай тэматыцы, у прыватнасці пытанням рэалізацыі сумесных праектаў у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, фармацэўтыкі, інфармацыйных тэхналогій.

Запланавана падпісанне шэрага міжнародных дакументаў, якія даюць магчымасць пашырыць узаемадзеянне Беларусі і Кубы ў розных галінах. Чакаецца, што па выніках перагавораў Аляксандр Лукашэнка і Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс падпішуць сумесную заяву.

22 кастрычніка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.10.2019
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:392
 
Ключевые слова:
Беларусь-Куба Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме