https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Комплекс будынкаў пасольства Беларусі ў Казахстане 24-га кастрычніка ўрачыста адкрылі ў Нур-Султане


З гэтай падзеяй беларускую дыпмісію і Міністэрства замежных спраў павіншаваў першы намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Аляксандр Турчын.
"Гэты комплекс становіцца сімвалам доўгатэрміновага і стратэгічнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі. Мы шчыра цэнім тую ўвагу, якая ў Казахстане ўдзяляецца развіццю адносін з Беларуссю", - падкрэсліў ён.

Аляксандр Турчын адзначыў устойлівыя пазітыўныя працэсы ў гандлёва-эканамічным, інвестыцыйным, культурным, гуманітарным супрацоўніцтве паміж краінамі. Ключавыя напрамкі ўзаемадзеяння Беларусь і Казахстан абмяркуюць 25 кастрычніка на перагаворах кіраўнікоў дзяржаў, дадаў першы намеснік прэм`ер-міністра.

Віцэ-прэм`ер Казахстана Раман Скляр у сваю чаргу назваў адкрыццё комплексу будынкаў дыпмісіі важнай вяхой у гісторыі развіцця шматграннага беларуска-казахстанскага дыялогу.

"Астравок беларускай зямлі ў Казахстане стане месцам, дзе будуць раскрывацца новыя магчымасці для нарошчвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва па ўсім спектры двухбаковых адносін", - заявіў ён.

Участак для будаўніцтва новых будынкаў беларускай дыпмісіі ў казахстанскай сталіцы быў прадастаўлены яшчэ ў маі 2012 года на ўмовах доўгатэрміновай арэнды - на 49 гадоў.

Аналагічную па плошчы тэрыторыю Беларусь выдзеліла Казахстану ў Мінску.

Комплекс складаецца з адміністрацыйнага будынка, жылога дома на 10 кватэр і з двума гасцінічнымі нумарамі, падземнага паркінга і рэзідэнцыі пасла.

Беларускае пасольства цяпер размешчана на праспекце Кашкарбаева ў так званым дыпламатычным квартале, дзе знаходзяцца дыпмісіі ЗША, Рэспублікі Карэя, рэзідэнцыя расійскага пасла. Тут таксама будуюцца дыппрадстаўніцтвы Кітая, ААЭ, Саудаўскай Аравіі, Узбекістана.

24 кастрычніка 2019, Нур-Султан
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА
 
Дата публикации:24.10.2019
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:388
 
Ключевые слова:
Посольство Беларусь-Казахстан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме