https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Латвія рыхтуецца да візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, чакае прапаноў ад беларускага боку па датах


Размова аб гэтым ішла на сустрэчы старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі з паслом Латвіі ў Беларусі Эйнарсам Семанісам.
У ліку важнейшых тэм сустрэчы былі палітычныя кантакты, падрыхтоўка візіту Прэзідэнта Беларусі ў Латвію.

Рыга, паводле слоў пасла, рыхтуецца да гэтага візіту, чакае прапаноў, калі ён можа адбыцца. Уладзімір Андрэйчанка ў сваю чаргу выказаў упэўненасць, што будучы візіт надасць сур`ёзны імпульс двухбаковым адносінам. Спікер звярнуў увагу на актывізацыю супрацоўніцтва на ўзроўні міністэрстваў, ведамстваў, парламентаў.

"Парламенцкія кантакты развіваюцца даволі нядрэнна. І не толькі на двухбаковай аснове, але і ў міжнародных арганізацыях, асабліва ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ", - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка.

Ён прапанаваў больш актыўна выкарыстоўваць пляцоўку Парламенцкай канферэнцыі Балтыйскага мора, у якой Латвія з`яўляецца пастаянным удзельнікам, а Беларусь зацікаўлена атрымаць статус наглядальніка.

Стратэгічным пытаннем старшыня Палаты прадстаўнікоў назваў супрацоўніцтва ў транспартна-транзітнай сферы. Спікер лічыць, што дэпутатам трэба актыўна падтрымліваць праекты, якія былі б выгадныя абедзвюм краінам. Эйнарс Семаніс у сваю чаргу зрабіў акцэнт на чыгуначных перавозках, перавалцы грузаў праз латвійскія парты.

"Латвія, як і Беларусь, вельмі зацікаўлена ва ўсіх пытаннях, якія звязаны з транзітам і транспарціроўкай нафты і нафтапрадуктаў, мінеральных угнаенняў", - сказаў ён.

Уладзімір Андрэйчанка дадаў, што ў Беларусі і Латвіі ёсць сур`ёзныя магчымасці для нарошчвання ўзаемнага тавараабароту, асабліва ў плане стварэння сумесных прадпрыемстваў. Цяпер у Беларусі працуюць амаль 600 кампаній з латвійскім капіталам.

 "Мы маем намер і далей садзейнічаць паглыбленню супрацоўніцтва праз групы дружбы, якія створаны ў парламентах Беларусі і Латвіі", - падкрэсліў спікер. Ён выказаў надзею, што за час дыпламатычнай місіі Эйнарса Семаніса адбудзецца сустрэча кіраўніцтва беларускага і латвійскага парламентаў.

6 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.11.2019
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:315
 
Ключевые слова:
Беларусь-Латвия Товарооборот Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме