https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь зацікаўлена ў выбудоўванні ўзаемапаважлівых і добрасуседскіх адносін з Еўрапейскім саюзам


Аб гэтым 25 лістапада заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрамі замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ і Фінляндыі Пека Хаавіста.
Кіраўнік дзяржавы ў якасці станоўчага моманту адзначыў тое, што візіт праходзіць менавіта цяпер - пасля заканчэння ў Беларусі парламенцкіх выбараў.

"Беларусь вельмі зацікаўлена ў выбудоўванні ўзаемапаважлівых, добрасуседскіх адносін не толькі з Еўрапейскім саюзам, але і з вашымі дзяржавамі - Швецыяй і Фінляндыяй. Я аб гэтым шмат разоў гаварыў на працягу многіх гадоў. Для нас вы з`яўляецеся ў некаторым сэнсе ўзорам гаспадарання. Мы вельмі падобныя на вашы краіны. У нас падобная эканоміка і, самае галоўнае, працавітыя, моцныя людзі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - У нас многае атрымліваецца. У вас больш, у нас, можа, пакуль крыху менш. Але я спадзяюся, што вы нам падкажаце, у якім напрамку рухацца, перш за ўсё ў эканоміцы".

Прэзідэнт заявіў, што Беларусі цікавы перадавы вопыт Еўрасаюза ў многіх сферах, але спачатку трэба завяршыць працэс фарміравання дагаворна-прававой базы і падпісаць падрыхтаваныя дагаворы. 

"Пажадана не ставіць ніякіх папярэдніх умоў. Трэба рухацца ў гэтым напрамку. Вядома ж, перагаворы, дагаворы - гэта доўгі шлях, кампрамісы, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Калі мы ўжо выпрацавалі адпаведныя дагаворы, прыйшлі да разумення таго, што нам трэба іх падпісваць і рухацца ў гэтым напрамку, то марудзіць з гэтым не трэба".

"Вы бачыце, што вакол нас робіцца. І малыя, і сярэднія дзяржавы павінны неяк бліжэй быць адна да адной. Аб`ядноўвацца, калі гэта магчыма, каб устаяць у гэтым цяжкім бурным свеце", - упэўнены Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў агульных інтарэсах, каб рэгіён стаў аазісам міру, спакою і працвітання. 

"Гэта галоўнае. Будзе гэта - будзем багатыя, будуць жыць нармальна нашы народы, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Менавіта да гэтага мы імкнёмся, фармулюючы свае мірныя ініцыятывы і пашыраючы ідэі, накіраваныя на зніжэнне напружанасці і ўмацаванне добрасуседства. Відавочна, што такія падыходы блізкія і вам. Нездарма так званая разрадка ў сямідзясятыя гады атрымала назву "Хельсінкі".

Гэта першы візіт кіраўніка шведскага знешнепалітычнага ведамства ў Беларусь, а міністр замежных спраў Фінляндыі прадстаўляе краіну, якая старшынствуе цяпер у Савеце Еўрапейскага саюза.

25 лістапада 2019, Мінск 
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:25.11.2019
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:351
 
Ключевые слова:
Евросоюз Швеция Финляндия Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме