https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Міністэрства замежных спраў Беларусі пракаментавала атрыманую ноту ад МЗС Літвы адносна пачатку работы Беларускай АЭС


Адпаведная заява прэс-сакратара беларускага МЗС Анатоля Глаза размешчана на сайце знешнепалітычнага ведамства.
"Усё на самай справе проста. Літоўскі бок, як правіла, выкарыстоўвае дыпламатычную перапіску з намі па пытаннях БелАЭС не для атрымання адказаў, а для падтрымання істэрыі ў сваіх СМІ. Шматлікія ноты, якія афіцыйны Вільнюс раздае, нібыта праславутыя таблеткі ёду, параджаюць апакаліптычныя загалоўкі і чакана сеюць паніку сярод літоўскіх грамадзян", - адказалі ў МЗС.

Пры гэтым, паводле слоў Анатоля Глаза, нармальны дыялог, які мог бы прынесці ўзаемавыгадны рэзультат, літоўскі бок даўно вырашыў прынесці ў ахвяру сваім геапалітычным амбіцыям.

"У чарговым эпізодзе гэтага "эпісталярнага серыяла" нас абвінавацілі ў "безадказным і паспешным" запуску БелАЭС. Спадзяюся, што ў Літве ад "савецкай акупацыйнай спадчыны" яшчэ засталіся прафесійныя ядзершчыкі, якія зразумеюць. Перадпускавыя аперацыі на БелАЭС вядуцца ў строгай адпаведнасці з графікам этапных праграм пад кантролем Дзяржатамнагляду і іншых наглядных органаў", - падкрэслілі ў знешнепалітычным ведамстве.

Акрамя ўсіх наглядных органаў, Вільнюс аднаасобна сумняваецца і ў аўтарытэце сістэмаўтваральных для сусветнай ядзернай галіны арганізацый, злоўжывае даверам сваіх партнёраў па ЕС, заявіў Анатоль Глаз.

"Цесна працуючыя з намі на ўсіх этапах узвядзення станцыі экспертныя місіі МАГАТЭ, Сусветнай асацыяцыі арганізацый, якія эксплуатуюць АЭС, Еўрапейскай групы рэгулятараў ядзернай бяспекі не раз пацвярджалі, што няма недахопаў, якія маглі б стаць перашкодай для бяспечнага пуску першага энергаблока БелАЭС. Літоўскі рэгулятар VATESI, дарэчы, удзельнічае ў рабоце гэтых структур, атрымліваючы ад беларускага боку ўсю неабходную інфармацыю", - звярнуў увагу прэс-сакратар МЗС.

"Мы не самазаспакойваемся, але фактычна на сённяшні дзень БелАЭС - адзіная з усіх дзеючых і праектуемых атамных станцый у еўрапейскім рэгіёне, якая прайшла праверку па самых новых, самых строгіх еўрапейскіх стандартах", - дадаў ён.

У МЗС заўважылі, што запуск атамнай станцыі - тэхналагічна складаны і паэтапны працэс. У адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі, разумеючы адказнасць перад сваім народам і народамі суседніх краін, Беларусь праводзіць усе працэдуры адкрыта і транспарэнтна.

"На жаль, літоўскі бок кожны тэхналагічны этап успрымае як падставу для накіравання новай ноты са старымі аргументамі. Паперы афіцыйны Вільнюс не шкадуе - тут урон навакольнаму асяроддзю відавочны, - адзначыў з іроніяй Анатоль Глаз. - Нашы прафесіяналы-энергетыкі нават цяпер, на піку антыбеларускай кампаніі ў Літве, разумеюць усю значнасць такіх тэм і не скочваюцца да аргументаў узроўню "ўсе дурні, акрамя нас". Дыялог наконт вядомых складанасцей з забеспячэннем ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў час вываду з эксплуатацыі Літвой Ігналінскай АЭС вядзецца на экспертным узроўні, паважліва і зацікаўлена".

Беларускі дыпламат падкрэсліў, што бяспека ядзернага аб`екта - вельмі сур`ёзнае пытанне, і не варта ператвараць яго ў фарс.

5 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.11.2020
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:359
 
Ключевые слова:
Белорусская АЭС Ядерная энергетика Литва Безопасность Астравец
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме