https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Невядомыя забілі пасла Італіі ў ДР Конга


У выніку ўзброенага нападу загінуў пасол Італіі ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга Лука Атаназіё, паведамляе La Repubblica.
Невядомыя напалі на калону аўтамабіляў ААН у горадзе Гома на ўсходзе афрыканскай краіны. У адной з машын знаходзіўся пасол Італіі ў Конга Лука Атаназіё, які пасля загінуў. Акрамя дыпламата ахвярай збройнага нападу стаў таксама італьянскі карабінер.

Прычына нападу высвятляецца. Мяркуецца, што мэтай невядомых бандытаў магло быць выкраданне, якое пайшло не па плане.

Прэм`ер-міністр Італіі Марыё Драгі выказаў спачуванні блізкім загінулага дыпламата. Марыё Драгі асабіста сочыць за развіццём падзей і абяцае разабрацца ў тым, што здарылася.

Звязда, 22 лютага 2021
 
Дата публикации:22.02.2021
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:281
 
Ключевые слова:
Конго Криминал Происшествия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме