https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пасол РФ: Аляксандр Неўскі можа служыць прыкладам для дыпламатаў


У Віцебску адбылося ўрачыстае святкаванне 800-годдзя святога вялікага князя Аляксандра Неўскага.
Дыпламатычнае мастацтва вялікага князя Аляксандра Неўскага выклікае павагу, сказаў пасол Расіі Яўген Лук`янаў.

Паводле яго слоў, асоба Аляксандра Неўскага актуальная і запатрабаваная дзякуючы таму, што ён паспеў зрабіць за сваё кароткае жыццё. Таму праз 800 гадоў мы памятаем яго імя.
"Унікальнасць яго асобы ў тым, што ён і воін, і дзяржаўны дзеяч, і дыпламат. Ён чалавек маральнага ладу жыцця і сем`янін", - адзначыў кіраўнік расійскай дыпмісіі.

Яўген Лук`янаў лічыць, што фігура вялікага князя мае вялікую значнасць, таму што ў сучасным свеце цяжка знайсці чалавека з такім наборам якасцяў.

"Яго дыпламатычнае мастацтва дасягнення мэты мірным, а не ваенным шляхам гэта ў мяне, як у дыпламата выклікае павагу", - падкрэсліў пасол РФ.

На яго думку, князь знаходзіўся ў няпростых умовах: з аднаго боку была Арда, з другога крыжакі, а паміж імі руская зямля.

Яўген Лук`янаў нагадаў словы знакамітага савецкага дыпламата Андрэя Грамыкі, што лепш за 30 гадоў весці перамовы, чым адзін дзень ваяваць.

"У гэтым сэнсе Грамыка і Аляксандр Неўскі блізкія адзін аднаму, хоць іх падзяляе велізарная колькасць часу", - сказаў расійскі пасол.

Каўчэг з часціцамі мошчаў святога

Напярэдадні ў Віцебск даставілі каўчэг з часціцамі мошчаў святога дабравернага князя. У нядзелю ў Свята-Успенскім кафедральным саборы адбылася літургія ў гонар князя Аляксандра Неўскага.

Богаслужэнне ўзначаліў Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Веніямін.

З 12 чэрвеня па 14 жніўня 2021 года ў рамках святкавання 800-годдзя з дня нараджэння дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага па благаславенні Свяцейшага Патрыярха Кірыла праходзіць прынясенне каўчэгаў з часціцамі мошчаў святога князя ў гарады Расіі і Беларусі.

Пасля Віцебска каўчэг з часціцамі мошчаў святога князя адправіцца ў Полацк, дзе ім змогуць пакланіцца вернікі.

Віцебск, 4 ліпеня 2021
Sputnik
 
Дата публикации:04.07.2021
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:319
 
Ключевые слова:
Александр Невский Віцебск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме