https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь катэгарычна супраць вынаходак заходнімі дзяржавамі новых "правілаў"


Пра гэта заявіў міністр замежных спраў рэспублікі Уладзімір Макей у сераду.
Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства прыняў удзел у сумесным пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ у Душанбэ. Па выніках пасяджэння быў ухвалены шэраг дакументаў па актуальных пытаннях функцыянавання і развіцця АДКБ.

Уладзімір Макей "акцэнтаваў пагаршэнне сістэмнага крызісу міжнародных адносін, паглыбленне палітычнай нестабільнасці і нарастанне супярэчнасцяў і ваенна-палітычнай канфрантацыі паміж асноўнымі цэнтрамі сілы", адзначае прэс-служба беларускага МЗС.

Па выніках пасяджэння міністр заявіў, што сёння некаторыя краіны "топчуць нагамі міжнароднае права", а таксама плююць на міжнароднае права, "вынаходзяць нейкія новыя формулы, якія яны называюць "правіламі".

"Ужо не міжнароднае права павінна панаваць ў забеспячэнні спакойнага развіцця планеты, а нейкія "правілы", якія вынаходзяцца па ініцыятыве некаторых нашых заходніх партнёраў. Мы катэгарычна супраць гэтага", - прыводзіць словы Макея БелТА.

Ствараюць штучныя праблемы

Кіраўнік МЗС Беларусі падчас пасяджэння распавёў аб адносінах рэспублікі з краінамі Захаду, а таксама аб "праблемах, якія нам штучна ствараюць заходнія партнёры".

Уладзімір Макей падкрэсліў, што падыходы беларускіх уладаў у цэлым "знаходзяць абсалютную падтрымку ва ўсіх саюзнікаў па АДКБ".

Міністр таксама дадаў, што сёння для "нагнятання запалу" ў канкрэтных краінах, а таксама "распальвання нянавісці ў цэлых рэгіёнах" актыўна выкарыстоўваюцца сацыяльныя сеткі.

Пагрозы тэрарызму актуальныя для Беларусі

Падчас пасяджэння прадстаўнікоў дзяржаў - членаў АДКБ удзельнікі абмеркавалі сітуацыю ў Афганістане. Уладзімір Макей распавёў, пры якіх умовах Беларусь будзе зацікаўленая ў тым, каб мець "нармальныя адносіны з гэтай краінай".

Паводле яго слоў, гэта адбудзецца, калі Мінск будзе бачыць, "што з тэрыторыі Афганістана не зыходзяць пагрозы для суседніх краін, што Афганістан прапаведуе спакойнае, міралюбнае развіццё сваёй краіны, накіраванае на выбудоўванне разнапланавага супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі".

Кіраўнік МЗС адзначыў таксама, што Беларусь павінна дачакацца канчатковага фармавання ўрада Афганістана.

"Мы лічым, што ўнутры краіны павінен быць арганізаваны інклюзіўны дыялог з уцягваннем розных катэгорый насельніцтва. Мы зацікаўлены ў тым, каб з тэрыторыі Афганістана не зыходзіла пагроза для суседзяў, а сёння гэтыя пагрозы маюць мнагамерны характар", - прыводзіць яго словы БелТА.

Пры гэтым міністр падкрэсліў, што пагрозы тэрарызму і экстрэмізму актуальныя не толькі для суседніх з Афганістанам дзяржаў, але і для іншых краін, у ліку якіх і Беларусі.

Мінск, 15 верасня 2021
Sputnik
 
Дата публикации:15.09.2021
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:460
 
Ключевые слова:
Международное право Афганистан Права человека ОДКБ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме