https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У МЗС Ізраіля абмяняліся віншавальнымі пасланнямі ў сувязі з 30-годдзем дыпадносін з Беларуссю


Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ізраілі Яўген Вараб’ёў сустрэўся з дырэктарам па пытаннях знешняй палітыкі МЗС Ізраіля Алонам Барам і намеснікам дырэктара Гэры Карэнам, распавялі ў беларускай замежнай установе ў Ізраілі.
Сустрэча адбылася з нагоды 30-годдзя дыпламатычных адносін у ізраільскім знешнепалітычным ведамстве.

Падчас яе прайшоў урачысты абмен віншавальнымі пасланнямі кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Ізраіля, а таксама памятнымі сувенірамі.

У прыватнасці, у МЗС Ізраіля перададзена копія арыгінальнага надпісу дзявятага Прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса, які нарадзіўся ў Беларусі, зробленай ім на аўтабіяграфіі першага Прэзідэнта Ізраіля Хаіма Вейцмана, таксама выхадца з Беларусі. Тэкст гэтага надпісу размешчаны на паштовым канверце з арыгінальнай маркай, які быў выпушчаны ў Беларусі да юбілею дыпламатычных адносін і ўрачыстае гашэнне якога спецыяльным штэмпелем адбылося ў Мінску.



Ізраільскім калегам таксама ўручаны адзін з першых асобнікаў выдадзенага нядаўна Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь каталога экспанатаў яўрэйскай даваеннай калекцыі, частка прадметаў з якой захоўваюцца ў Музеі Ізраіля.



Падчас гутаркі бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва.

Звязда, 29 траўня 2022
 
Дата публикации:29.05.2022
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:1081
 
Ключевые слова:
Беларусь-Израиль Сотрудничество Сигиллатия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме