https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Ініцыятыва Беларусі аб міжнародным дыялогу па бяспецы рана ці позна прынясе плён


Аб гэтым заявіў на анлайн-прэс-канферэнцыі міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.
«Сама тэма неабходнасці шырокафарматнага міжнароднага дыялогу па пытаннях бяспекі лунае ў паветры. Прэзідэнт Беларусі высунуў гэтую ініцыятыву яшчэ 5 гадоў таму. Напэўна, многія дзяржавы, заходнія ў першую чаргу, баяцца асацыяваць гэта вельмі патрэбная, правільная і важная прапанова з Беларуссю, якая мае пэўныя праблемы ў адносінах з Захадам», — адзначыў Уладзімір Макей.

Міністр распавёў, што ў 2014 годзе прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск пасля падзей ва Украіне звязаўся з Прэзідэнтам Беларусі і папрасіў дапамогі ва ўрэгуляванні гэтай сітуацыі. Кіраўнік беларускай дзяржавы літаральна на наступны дзень адправіў Уладзіміра Макея ў Варшаву для абмеркавання перспектыў урэгулявання гэтага крызісу.

«Яму былі даведзены прапановы Прэзідэнта. Тады ён сказаў: „Так, гэта вельмі цікава. Я будуць размаўляць з прэзідэнтам Францыі і федэральным канцлерам ФРГ. Пастаўлю вас у вядомасць“. Адказу не было. Мабыць, яны палічылі ніжэй сваёй годнасці рэагаваць на гэтыя ініцыятывы, якія былі вылучаныя кіраўніцтвам Беларусі, што знаходзілася ў той час пад санкцыямі. Дзеля бога, мы спакойна глядзім на гэта. Напэўна, тое ж самае адбываецца і цяпер», — выказаў меркаванне дыпламат.

Уладзімір Макей патлумачыў такую пазіцыю ў ЕС пачуццём рэўнасці і нежаданнем зразумець, што і краіны паменш могуць вылучаць канструктыўныя, скіраваныя ў будучыню прапановы.

«Я перакананы, што гэтая ініцыятыва дакажа сваё права на існаванне. Мы будзем прасоўваць яе на ўсіх дыялогавых рэгіянальных, міжнародных пляцоўках. Перакананы, што рана ці позна гэта дасць свае плады», — заявіў ён.

Звязда, 25 верасня 2022
 
Дата публикации:25.09.2022
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:822
 
Ключевые слова:
Безопасность Украина Международная политика Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме