https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Польшчы ня ладзяць з-за Грузіі.


Былы міністар замежных справаў Польшчы Анна Фатыга адмовілася ад свае пасады ў Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), пратэстуючы супраць выказваньня прэзыдэнта Польшчы Браніслава Камароўскага пра Грузію.
У нядаўнім інтэрвію газэце "Rzeczpospolita", адказваючы на пытаньне, ці могуць разьлічваць грузіны на прэзыдэнта Браніслава Камароўскага так, як яны разьлічвалі на прэзыдэнта Леха Качынскага, цяперашні прэзыдэнт Польшчы сказаў:

"Ажно так напэўна не. Бо я не паеду ў Грузію толькі таму, што так прыдумаў прэзыдэнт Грузіі. Затое, безумоўна, Польшча павінна адназначна выступаць за права ўсіх народаў да самавызначэньня і ўласнай незалежнасьці. А ў выпадку Грузіі Польшча не павінна адмаўляцца ад таго, што прынцыпова: мы выступаем за тэрытарыяльную непадзельнасьць Грузіі".

Папярэдні прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі (2005-2010) быў вядомы сваёй падтрымкай Грузіі і яе прэзыдэнта Міхала Саакашвілі. Лех Качынскі наведаў Грузію ў пачатку расейска-грузінскага збройнага канфлікту ў жніўні 2008, дзе разам з прэзыдэнтамі Ўкраіны, Літвы і Эстоніі выступіў на мітынгу салідарнасьці з грузінскім прэзыдэнтам у Тбілісі.

Тлумачачы сваю адстаўку ў лісьце міністру замежных справаў Польшчы Радаславу Сікорскаму, Анна Фатыга напісала:

"З увагі на факт, што мая думка наконт геапалітыкі Грузіі адрозьніваецца, я ветліва інфармую Спадара Міністра, што не магу прадстаўляць так акрэсьленага становішча на міжнароднай арэне і адмаўляюся ад свайго ўдзелу ў праграме МАП".

У МАП у Жэнэве Анна Фатыга, з падачы польскага ўраду, кіравала місіяй МАП для Грузіі і на гэтай пасадзе двойчы наведала гэтую краіну.

Анна Фатыга была міністрам замежных справаў Польшчы ў 2006-2007 гг., а ў 2007-2008 гг. кіравала канцылярыяй папярэдняга прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага.

Пад кіраўніцтвам Анны Фатыгі Міністэрства замежных справаў Польшчы выдзеліла грошы на фінансаваньне спадарожнікавага тэлеканалу "Белсат".

27.08.2010
Радыё Свабода
 
Дата публикации:28.08.2010
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:6414
 
Ключевые слова:
Польша Грузия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме