https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Яраслаў Качынскі абвінаваціў Расею ў імпэрскасьці


Брат загінулага ў авіякатастрофе прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага, лідэр апазыцыйнай партыі "Права і справядлівасьць" Яраслаў Качынскі выступіў ў прэсе з публікацыяй, у якой называе цяперашнюю палітыку Расеі «нэаімпэрскай».
У артыкуле Яраслаў Качынскі піша, што Расея імкнецца аднавіць свой былы ўплыў у краінах былога ўсходняга блёку, у той час як ЗША «з Эўропы сыходзяць». Пра гэта, на думку Качынскага, сьведчыць адмова Вашынгтону ад пляну будаўніцтва на тэрыторыі Польшчы і Чэхіі элемэнтаў сваёй сыстэмы проціракетнай абароны.

Яраслаў Качынскі адзначыў, што «нэаімпэрская замежная палітыка Масквы не выклікае рэакцыі ў адказ з боку асноўных палітычных гульцоў у Эўропе ды ЗША», і прывёў у прыклад Грузію.

«Трэба паважаць інтарэсы ня толькі самых вялікіх дзяржаў, але і сярэдніх і малых краінаў», – піша Яраслаў Качынскі.

30 верасьня 2010
Радыё Свабода
 
Дата публикации:30.09.2010
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:3067
 
Ключевые слова:
Неоимперская политика России Качински
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме