https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэсавая канфэрэнцыя амбасадара Швэцыі


Стэфан Эрыксан правёў прэсавую канфэрэнцыю цалкам па-беларуску.
Прэсавую канфэрэнцыю з нагоды нацыянальнага сьвята Швэцыі правёў сёньня амбасадар гэтай краіны ў Беларусі Стэфан Эрыксан. Адметна, што журналісты задавалі амбасадару пытаньні па-беларуску і па-руску, а ён усе адказы даваў выключна на беларускай мове.

Журналістаў зацікавіла, як ставіцца да беларускай мовы амбасадара насельніцтва, асабліва калі ён выяжджае ў рэгіёны, і ці ведае хто-небудзь яшчэ з замежных дыпляматаў беларускую мову:

«Ёсьць і іншыя амбасадары. Напрыклад, мой літоўскі калега таксама нядрэнна размаўляе. Узімку мы нават стварылі нефармальны клюб беларускамоўных амбасадараў. Туды ўваходзілі таксама польскі амбасадар Літвін і ўкраінскі — Ліхавы. Абодва яны, на вялікі жаль, ужо пакінулі Беларусь. Але прыехаў новы ўкраінскі амбасадар спадар Бясьсьмертны, і ён, між іншым, вельмі добра размаўляе па-беларуску. А я ніколі не шкадаваў, што пачаў займацца беларускай мовай.

Адносіны да маёй беларускай мовы выключна станоўчыя. І ў рэгіёнах — таксама. Бывае, канечне, што даводзіцца размаўляць зь людзьмі, якія аддаюць перавагу расейскай мове, але яны ўсе разумеюць па-беларуску».

Амбасадар Эрыксан сёньня заявіў, што, на ягоную думку, праграма «Ўсходняга партнэрства» мае добрыя пэрспэктывы. І ня толькі таму, што менавіта Швэцыя стала адным з ініцыятараў праграмы:

«Я ведаю, ня толькі ў Беларусі, але і ў Эўропе шмат хто кажа: „Прайшоў год, а нічога ня зроблена“. Трэба быць рэалістамі: гэтая ініцыятыва прадуманая на пэрспэктыву, і нельга за адзін год радыкальна ўсё зьмяніць. „Усходняе партнэрства“ мае два аспэкты: дачыненьні Эўразьвязу з кожнай з шасьці краін, якія ўваходзяць ва „Ўсходняе партнэрства“, і шматбаковыя дачыненьні.

Пакуль, я думаю, лепш складаюцца двухбаковыя адносіны, асабліва з Украінай. Там абмяркоўваецца дамова аб свабодным гандлі, ёсьць шмат ініцыятыў па энэргетыцы. Што тычыцца Беларусі, то, я думаю, мы ўсё ж рухаемся, але ня так хутка, як хацелася б. На маю думку, гэтая праграма яшчэ прынясе станоўчыя вынікі. Таму трэба набрацца цярпеньня».

Што тычыцца фармаваньня складу беларускай дэлегацыі ў Парлямэнцкую асамблею праграмы «Ўсходняе партнэрства», то амбасадар Швэцыі сказаў: з боку Эўрапарлямэнту беларускім уладам зрабілі некалькі прапаноў. Але афіцыйны Менск іх не прыняў. У гэтым пытаньні патрэбна шукаць кампраміс — падсумаваў Стэфан Эрыксан.

Уладзімер Глод      Радыё Свабода

 
Дата публикации:03.06.2010
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:6510
 
Ключевые слова:
Восточное партнёрство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме