https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Лідэры АДКБ пра сітуацыю ў Кыргызстане


Лідэры Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы заявілі пра неабходнасць найхутчэйшага вяртання Кыргызстана ў прававое рэчышча.
Кіраўнікі дзяржаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) у сумеснай заяве выказалі шкадаванне адносна шматлікіх ахвяраў у выніку красавіцкіх падзей у Кыргызстане і заявілі пра неабходнасць найхутчэйшага вяртання сітуацыі ў прававое рэчышча. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўнікоў дзяржаў АДКБ, прынятам на нефармальным саміце ў падмаскоўных Горках 8 мая.

"Звяртаемся да народа Кыргызстана і заяўляем пра неабходнасць найхутчэйшага мірнага вяртання ў прававое рэчышча грамадска-палітычнага жыцця краіны, яго нармалізацыі, недапушчэння насілля, аднаўлення правапарадку, забеспячэння правоў і свабод чалавека ў Кыргызскай Рэспубліцы, а таксама легітымізаыі інстытутаў улады", — гаворыцца ў заяве.

У дакуменце зазначаецца, што кіраўнікі краін — удзельніц АДКБ з занепакоенасцю ўспрынялі падзеі ў Кіргізіі, што прывялі да "неканстытуцыйнай змены ўлады".

"Разглядаючы гэтыя падзеі як унутраную справу Кыргызскай Рэспублікі, мы выказваем глыбокі жаль з прычыны шматлікіх чалавечых ахвяраў,  а таксама матэрыяльнага ўрону, нанесенага ў выніку гэтых падзей", — гаворыцца ў заяве.

Прэзідэнты краін АДКБ таксама лічаць неабходным аказаць народу Кыргызстана "гуманітарную і іншую дапамогу" з мэтай хутчэйшай стабілізацыі становішча ў гэтай краіне, дзе ўлада перайшла да часовага ўрада, гаворыцца ў сумеснай заяве.

"Заяўляем пра гатоўнасць дзяржаў — членаў АДКБ аказаць такое садзеянне, а таксама пра зацікаўленасць у канструктыўным супрацоўніцтве ў гэтым кірунку з іншымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі", — гаворыцца ў прынятым дакуменце.

Лідэры краін АДКБ пацвердзілі стратэгічны курс на ўсебаковае развіццё саюзніцкага супрацоўніцтва ў межах арганізацыі з актыўным удзелам Кыргызстана.

7 красавіка ў Бішкеку прыхільнікі апазіцыі занялі Дом урада, улада перайшла да часовага ўрада. У сутыкненнях загінулі больш як 80 чалавек, сотні атрымалі раненні.

16 красавіка Бакіеў пакінуў краіну і напісаў заяву аб складанні паўнамоцтваў. 19 красавіка ён ужо быў у Беларусі, а 21-га — выступіў з заявай для прэсы аб тым, што не прызнае сваёй адстаўкі і лічыць сябе прэзідэнтам Кыргызстана.

4 мая кіраўнік часовага ўрада Кыргызстана Роза Атунбаева падпісала дэкрэт аб пазбаўленні Бакіева прэзідэнцкай недатыкальнасці. У гэты ж дзень прэзідэнт Беларусі заявіў, што не збіраецца выдаваць Бакіева новым уладам Кыргызстана.

Мінск, 8 мая.         БелаПАН
 
Дата публикации:08.05.2010
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:9645
 
Ключевые слова:
Бакиев Кыргызстан ОДКБ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме