https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Узровень удзелу дэлегацыі Беларусі ў саміце "Усходняга партнёрства", які адбудзецца 24 лістапада ў Бруселі, будзе вызначацца з улікам узаемадзеяння з ЕС


Аб гэтым заявіў 15 лістапада міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках сустрэчы ў Маскве з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым.
"Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у гэтым мерапрыемстве, - сказаў Уладзімір Макей. - Што датычыцца ўзроўню ўдзелу дэлегацыі Рэспублікі Беларусь, ён будзе вызначацца тым узроўнем нашага ўзаемадзеяння з Еўрапейскім саюзам, які існуе цяпер".

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства звярнуў увагу, што ўзровень супрацоўніцтва Беларусі з Еўрапейскім саюзам адстае ад узроўню ўзаемадзеяння ЕС з астатнімі краінамі - удзельніцамі "Усходняга партнёрства" і Расіяй.

"У нашых адносінах з Еўрапейскім саюзам мы кіруемся пагадненнем, якое было заключана яшчэ ў 1989 годзе. Таму ў свой час мы прынялі рашэнне ўдзельнічаць у ініцыятыве "Усходняе партнёрства" для таго, каб умацаваць, палепшыць нашы адносіны з Еўрапейскім саюзам, я маю на ўвазе ў першую чаргу эканамічны складнік", - адзначыў міністр.

Дыпламат таксама запэўніў, што Беларусь, удзельнічаючы ва "Усходнім партнёрстве", імкнецца не дапусціць таго, каб гэта ініцыятыва была накіравана супраць трэціх краін.

"Мы заўсёды праводзілі адназначную лінію пры афіцыйных і неафіцыйных сустрэчах, накіраваную на тое, каб "Усходняе партнёрства" не ўспрымалася варожа нашымі бліжэйшымі саюзнікамі", - заявіў ён.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што Беларусь не дапусціць таго, каб заключная дэкларацыя брусельскага саміту, мела антырасійскі характар.

"Гэта важна для таго, каб адыходзіць ад той канфрантацыйнай рыторыкі, якая сёння існуе ў нашым рэгіёне, і прыходзіць да разумення неабходнасці большага ўзаемадзеяння і руху насустрач адзін аднаму, каб аднавіць тыя ўзроўні даверу, якія існавалі раней", - перакананы дыпламат.

15 лістапада 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.11.2017
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:723
 
Ключевые слова:
Евросоюз Восточное партнёрство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме