https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь падарыла Ватыкану факсімільнае выданне кніг Скарыны


Пытанні ўзаемаадносін Беларусі і Святога Прастола былі абмеркаваныя ў Ватыкане, Мінск падарыў папскай бібліятэцы факсімільнае выданне кніг беларускага першадрукара Францыска Скарыны, паведамілі ў МЗС Беларусі.
8 - 11 студзеня 2018 года праходзіць візіт у Ватыкан Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Вялікабрытаніі і пры Святым Прастоле па сумяшчальніцтве Сяргея Алейніка.

Пасол прыняў удзел у навагодняй аўдыенцыі Папы Рымскага Францыска для дыпкорпуса, акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы, падчас якой адбылася кароткая размова Алейніка з Пантыфікам.

"У Ватыкане былі абмеркаваны актуальныя пытанні далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях, адбыўся абмен думкамі аб сітуацыі ў рэгіёне", — паведамілі ў сераду ў МЗС Беларусі.

Там дадалі, у рамках візіту Алейніка ў Ватыкан праведзены таксама сустрэчы з Дзяржсакратаром Святога Прастола кардыналам П`етра Паралінам, з кіраўніком МЗС Ватыкана арцыбіскупам Полам Галахерам і старшынёй Папскай рады па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству кардыналам Куртам Кохам.

Пасол Алейнік падчас сустрэчы з прэфектам Ватыканскай Апостальскай бібліятэкі Чэзарэ Пасіні перадаў у дар Ватыканскай бібліятэцы ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі факсімільнае выданне "Кніжная спадчына Францыска Скарыны".

Мінск, 10 студзеня 2018
Sputnik
 
Дата публикации:10.01.2018
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:775
 
Ключевые слова:
Францыск скарына 500-годдзе беорускага книгадрукавання Ватикан Христианство Библия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме