https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Трохбаковая кантактная група ў Мінску дамовілася аб летнім перамір`і на ўсходзе Украіны


Аб гэтым 27 чэрвеня паведаміў спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па Украіне Марцін Сайдзік.
Дыпламат праінфармаваў, што на аснове шырокай дыскусіі ў рабочай групе па бяспецы ТКГ прыняла заяву ў сувязі з пачаткам уборкі ўраджаю.

"Трохбаковая кантактная група пры ўдзеле прадстаўнікоў асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей, адзначаючы важнасць забеспячэння міру і спакою для насельніцтва ў зоне канфлікту, пацвярджае поўную прыхільнасць да ўсёабдымнага, устойлівага і бестэрміновага рэжыму спынення агню з 1 ліпеня 00 гадз. 01 мін. па кіеўскім часе", - працытаваў Марцін Сайдзік заяву.

Акрамя таго, у ёй гаворыцца, што бакі "пацвярджаюць сваю агульную і цвёрдую прыхільнасць да поўнага выканання мінскіх пагадненняў".

Спецпрадстаўнік АБСЕ дадаў, што бакі ўжо давялі гэта рашэнне да адпаведных вышэйшых структур. Паводле слоў Марціна Сайдзіка, пытанні бяспекі ў зоне канфлікту былі сёння ў цэнтры ўвагі ТКГ і яе рабочых груп.

27 чэрвеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.06.2018
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:621
 
Ключевые слова:
Украина Война Сепаратизм Переговоры Минский формат ОБСЕ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме