https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Для Беларусі важна мець больш прыхільнікаў тых ініцыятыў, якія прапануе наша краіна на знешнепалітычнай арэне


На гэтым акцэнтаваў увагу міністр замежных спраў Уладзімір Макей 20 снежня ў ходзе афіцыйнай цырымоніі падняцця сцяга МЗС Беларусі.
Кіраўнік МЗС таксама падкрэсліў, што Беларусь мае намер пашыраць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, якое з`яўляецца асабліва важным на фоне гандлёва-эканамічных войнаў, што адбываюцца ў свеце.

Акрамя таго, Уладзімір Макей канстатаваў, што ў свеце адбываецца рост напружанасці і ўсё больш актыўнымі становяцца працэсы, звязаныя з гонкай узбраенняў. Таму Беларусь мае намер прыкладаць актыўныя намаганні ў рамках працэсаў, звязаных з умацаваннем бяспекі.

У цырымоніі падняцця сцяга МЗС прынялі ўдзел прадстаўнікі знешнепалітычнага ведамства, ветэраны дыпламатычнай службы, прадстаўнікі акрэдытаванага ў Беларусі дыпкорпуса.

21 снежня 2018, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:21.12.2018
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:477
 
Ключевые слова:
Торгово-экономическое сотрудничество Безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме