https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У жыллёвым будаўніцтве 95 працэнтаў будматэрыялаў - беларускай вытворчасці


Аб гэтым заявіў намеснік прэм`ер-міністра Анатоль Калінін 5 верасня на адкрыцці 25-й міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Будпрагрэс".
"У жыллёвым будаўніцтве 95 працэнтаў будматэрыялаў - айчыннай вытворчасці, на агульным будаўнічым рынку - каля 60 працэнтаў. Яны з поспехам выкарыстоўваюцца ў архітэктурных рашэннях сучасных будынкаў", - сказаў Анатоль Калінін.

У выстаўцы ўдзельнічаюць больш за 200 беларускіх і замежных кампаній з Кітая, Расіі, Бельгіі, Польшчы, Літвы і іншых краін. "Мы прадставілі шэраг інавацыйных рашэнняў у галіне вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, архітэктуры і будаўніцтва. Сёння дэманструем глыбокую перапрацоўку рэсурсаў, якая прымяняецца ў будаўніцтве. Гэта цэмент, плітачныя матэрыялы, сценавыя канструкцыі, дробнаштучныя вырабы", - адзначыў намеснік прэм`ер-міністра.

Паводле яго слоў, галіна паказвае добрыя вынікі экспартных паставак па асноўных будаўнічых групах тавараў: шкло, шчэбень, цэмент, сценавыя канструкцыі.

Віцэ-прэм`ер выказаў упэўненасць, што выстаўка прадаставіць магчымасць для пашырэння супрацоўніцтва прадпрыемстваў будаўнічай галіны.

Выстаўка "Будпрагрэс" праходзіць у Мінску з 5 па 8 верасня. Пад купалам Футбольнага манежа і на адкрытай пляцоўцы каля яго размясцілася экспазіцыя, прысвечаная новым будаўнічым прадуктам, сучасным тэхналогіям, абсталяванню.

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, пры падтрымцы якога традыцыйна праводзіцца "Будпрагрэс", прадставіла калектыўную экспазіцыю, дзе свае распрацоўкі і тэхналогіі дэманструюць вядучыя прадпрыемствы галіны.

Тэматычныя секцыі гэтай выстаўкі - будаўнічыя і аддзелачныя матэрыялы, дызайн інтэр`еру і прадметы дэкору, драўлянае будаўніцтва, азеляненне і добраўпарадкаванне.

Наведвальнікі могуць атрымаць бясплатныя кансультацыі спецыялістаў па будаўніцтве і добраўпарадкаванні жылля.

5 верасня 2017, Мінск
Вера Сяргеева - БЕЛТА
 
Дата публикации:05.09.2017
Тематика:Товары из Беларуси, Дипломатия
Просмотров:956
 
Ключевые слова:
Выставка Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме