https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Лукашэнка: Мы будзем рабіць усё, што можам, дзеля міру і стабільнасці ў роднай для нас Украіне


"Мы будзем рабіць усё, што можам, дзеля міру і стабільнасці ў роднай для нас Украіне", — заявіў Аляксандр Лукашэнка пасля сустрэчы з украінскім прэзідэнтам Пятром Парашэнкам 21 ліпеня ў Кіеве.
Лукашэнка падкрэсліў, што яго пазіцыя па канфлікце на ўсходзе Украіны не змянілася. "Я рабіў, раблю і буду рабіць толькі тое, пра што мяне папросяць два прэзідэнты. Мне было даручана Пятром Аляксеевічам і [прэзідэнтам Расіі] Уладзімірам Уладзіміравічам [Пуціным] арганізаваць гэтую сустрэчу ў Мінску (сустрэча кіраўнікоў дзяржаў "нармандскай чацвёркі" ў Мінску ў лютым 2015 года.), гэта не мая была ініцыятыва, мне сказалі, як гэта зрабіць, я гэта зрабіў. Прэтэнзій няма. Потым Пётр Аляксеевіч звярнуўся да мяне па кантактнай групе, каб гэта было ў Мінску. Я гэта зрабіў. Прэтэнзій ніякіх няма?" — сказаў беларускі кіраўнік.

Паводле слоў Лукашэнкі, так будзе і ў далейшым. "Усё, што даручаць мне два прэзідэнты, больш чым хто-небудзь залучаныя ў гэты канфлікт, мы, беларусы, будзем рабіць, — заявіў ён. — Мы не прэтэндуем ні на якія лаўры. Якія могуць быць лаўры, калі гінуць людзі? Нікому ніякіх лаўраў ад гэтага не будзе. Таму вы, украінцы, павінны ведаць, што ў вас ёсць блізкія і родныя людзі. Калі вам цяжка, чым мы толькі зможам, мы вам дапаможам".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 21 ліпеня 2017
 
Дата публикации:21.07.2017
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:781
 
Ключевые слова:
Украина Переговоры Война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме