https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Амерыканскае пасольства ў Мінску спыніла публічную дзейнасць у сувязі з прыпыненнем фінансавання ўрада ЗША


У сувязі з прыпыненнем фінансавання ўрада ЗША амерыканскае пасольства ў Мінску абавязанае спыніць любую публічную дзейнасць, гаворыцца ў заяве, размешчанай на сайце пасольства.
Выключэнні магчымыя ў "надзвычайных выпадках, звязаных з пагрозай для жыцця і маёмасці, а таксама дзейнасці, неабходнай для забеспячэння нацыянальнай бяспекі".

У сувязі з прыпыненнем дзейнасці пасольства паведамляе, што не зможа ўзяць удзел у 26-й Мінскай міжнароднай выставе-кірмашы ў якасці ганаровага госця. "Мы ўдзячныя ўраду Беларусі за такі гонар і будзем абмяркоўваць магчымае супрацоўніцтва ў сферы культуры, як толькі фінансаванне будзе адноўленае", — падкрэслівае дыппрадстаўніцтва.

Адзначаецца таксама, што на гэты момант пасольства і консульства ЗША ва ўсім свеце будуць, па магчымасці, працягваць аказанне запланаваных пашпартных і візавых паслуг падчас шатдаўна.

Шатдаўн — частковае прыпыненне работы ўрада ЗША — працягваецца з 22 снежня з-за адсутнасці бюджэтных сродкаў. Гэта звязана з тым, што Рэспубліканская і Дэмакратычная партыі ў кангрэсе ЗША не могуць узгадніць параметры бюджэту, у які прэзідэнт Дональд Трамп хоча ўключыць сродкі на будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай. Дэмакраты не ўхваляюць вылучэнне на гэта сродкаў з казны.

Такія бюджэтныя крызісы і раней адбываліся ў ЗША, але цяперашні шатдаўн — самы працяглы.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 23 студзеня 2019
 
Дата публикации:23.01.2019
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:579
 
Ключевые слова:
США Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме