https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Для Вялікабрытаніі з`яўляецца важным больш актыўнае развіццё палітычных і гандлёвых сувязей з Беларуссю пасля Brexit


Аб гэтым заявіла Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Жаклін Перкінс, якая 12 верасня ўручыла даверчыя граматы Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку.
"Brexit - гэта вялікая магчымасць для нас, каб развіваць адносіны са многімі краінамі свету. Я думаю, яшчэ будзе супрацоўніцтва з Еўрасаюзам, таму што мы пойдзем з Еўрасаюза, але не пойдзем з Еўропы. І таму спадзяюся на добрыя адносіны з усімі краінамі, у тым ліку з Беларуссю", - заявіла дыпламат. Яна звярнула ўвагу на важнасць актывізацыі палітычных адносін з Беларуссю.

"Гэта вельмі важна для нас, гэтак жа як і развіццё гандлёвых сувязей. Для Вялікабрытаніі ў цэлым важны гандлёва-эканамічныя адносіны, асабліва пасля Brexit", - сказала дыпламат.

Жаклін Перкінс падкрэсліла, што гэта яе першае месца як пасла. Дыпламат разлічвае на тое, што беларуска-брытанскія кантакты будуць у далейшым развівацца ў пазітыўным ключы. Яна таксама падзялілася, што цяпер вывучае беларускую мову. Раней вывучыла рускую і арабскую мовы.

13 верасня 2019, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:13.09.2019
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:294
 
Ключевые слова:
Великобритания Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме