https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь праявіла максімальную транспарэнтнасць і запрасіла на праведзеныя выбары рэкордную колькасць міжнародных наглядальнікаў


Аб гэтым гаворыцца ў каментарыі прэс-сакратара МЗС Анатоля Глаза аб міжнародных ацэнках парламенцкіх выбараў у Беларусі.
"Беларускі бок азнаёміўся з заявамі міжнародных наглядальных місій па выніках праведзеных парламенцкіх выбараў у Беларусі. Прынята таксама да ведама заява Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў па гэтым пытанні, - адзначаецца ў дакуменце. - У сувязі з гэтым хацелі б нагадаць, што не існуе ідэальных выбарчых сістэм і пры жаданні можна знайсці хібы ў любым выбарчым працэсе ў любой краіне на прасторы АБСЕ".

У заяве таксама падкрэсліваецца, што Беларусь праявіла максімальную транспарэнтнасць і запрасіла на праведзеныя выбары рэкордную колькасць міжнародных наглядальнікаў. Паводле ацэнак многіх з іх, выбарчая кампанія прайшла спакойна, арганізавана, адкрыта, галосна і на канкурэнтнай аснове, у поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і нашымі міжнароднымі абавязацельствамі, што пацвярджаецца, у прыватнасці, заявамі місій СНД і ШАС.

"Вельмі шкада, што місіі АБСЕ, як і мінулыя гады, не ўдалося поўнасцю адысці ад палітызаваных ацэнак і высноў, - падкрэслілі ў МЗС. - Лічым таксама, што асабістая ангажаванасць і суб`ектыўны падыход не павінны быць у аснове вывадаў і ацэнак міжнародных наглядальнікаў. Што ў гэтым выпадку можна чакаць ад кіраўнікоў наглядальных місій, якія яшчэ да прыезду ў краіну негатыўна выказваюцца пра Беларусь і публікуюць зняважлівыя артыкулы пра краіну? Гэта, дарэчы, - сур`ёзнае пытанне да структур АБСЕ, якія ажыццяўляюць падбор адпаведных персаналій".

"Мы неаднаразова гаварылі нашым заходнім партнёрам, што гатовы да канструктыўнай крытыкі, але ніколі не прымем беспадстаўнае і татальнае шальмаванне, а нашы выбарчыя працэдуры і заканадаўства калі і будуць удасканальвацца, то не па чыёйсьці ўказцы, а па запатрабаваннях нашага грамадства і эвалюцыйным шляхам. Мы праводзім выбары для сваёй краіны і народа, а не каб дагадзіць знешнім сілам", - адзначылі ў знешнепалітычным ведамстве.

Беларусь гатова да далейшага развіцця канструктыўнага ўзаемадзеяння ў сферах узаемнага інтарэсу з усімі нашымі міжнароднымі партнёрамі, гаворыцца ў дакуменце. Толькі дыялог і супрацоўніцтва, а не націск, шантаж і санкцыі дазволяць рухацца наперад па пытаннях, якія адпавядаюць інтарэсам як самой Беларусі, так і нашых партнёраў.

19 лістапада 2019, Мінск 
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.11.2019
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:316
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Парламент ОБСЕ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме