https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Спробы асобных краін Захаду паставіць пад сумненне легітымнасць кіраўніка дзяржавы ні ў якай меры не адлюстроўваюць меркавання пераважнай большасці міжнароднай супольнасці


Аб гэтым гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў у сувязі з рэакцыяй шэрага замежных краін на інаўгурацыю Прэзідэнта Беларусі.
У МЗС падкрэслілі, што 23 верасня ў адпаведнасці з нормамі беларускага заканадаўства адбылася інаўгурацыя Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.

"Беларускі народ, які з`яўляецца адзінай крыніцай улады і носьбітам суверэнітэту, зрабіў свой выбар. Менавіта гэта мае вызначальнае значэнне. Нейкія вынайдзеныя асобнымі актарамі працэдуры знешняй легітымацыі з усіх пунктаў гледжання нязначныя, - перакананы ў МЗС. - Мы даўно з`яўляемся міжнародна прызнанай незалежнай дзяржавай і раўнапраўныя з усімі іншымі на міжнароднай арэне".

Як нагадалі ў МЗС, забарона на ўмяшанне ва ўнутраныя справы - адзін з краевугольных прынцыпаў міжнароднага права, замацаваны ў арт.2 Статута ААН. "Таму беларусы самастойна і без знешняга ўмяшання выбіраюць кіраўніка сваёй дзяржавы, парламент і мясцовыя Саветы. Беларускі народ не мае патрэбы ў "легітымізацыі" сваёй улады з боку саманазваных факультатыўных "легітыматараў", - гаворыцца ў заяве. - Гэта пытанне з`яўляецца надуманым і штучным. Спробы асобных краін Захаду паставіць пад сумненне легітымнасць кіраўніка дзяржавы ні ў якай меры не адлюстроўваюць меркавання пераважнай большасці міжнароднай супольнасці".

Асаблівае здзіўленне ў МЗС выклікаюць паводзіны ўкраінскіх суседзяў, якія "ўжо нават не спрабуюць закамуфліраваць несамастойнасць у прыняцці сваіх знешнепалітычных рашэнняў і не спыняюць паток заяў нібыта са сваімі "прагрэсіўнымі" ацэнкамі чамусьці нашай унутрыпалітычнай сітуацыі". "Складваецца адчуванне, што менавіта "навучыцца вучыць" пакуль з`яўляецца галоўным вынікам украіна-еўрапейскага супрацоўніцтва. Пры гэтым прызначаныя дагадзіць модным трэндам заявы гучаць ад прадстаўніка ўрада суседняй дзяржавы, якую Беларусь шчыра і бескарысліва падтрымлівае, заняўшы абсалютна незалежную і самастойную пазіцыю. Хоць, мяркуючы па ўсім, кіраўнік МЗС Украіны і не лічыць гэта важным для сваёй краіны. Але мы прадоўжым падтрымліваць братэрскі ўкраінскі народ", - адзначылі ў МЗС.

У знешнепалітычным ведамстве падкрэслілі, што Беларусь ніколі не ўмешвалася і не мае намеру ўмешвацца ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў.

"Чакаем ад нашых замежных партнёраў аналагічнага падыходу. Павага, раўнапраўе, улік інтарэсаў адзін аднаго - вось асноўныя прынцыпы і прыярытэты, якія знаходзяцца ў аснове нармальнага суіснавання дзяржаў у духу добрасуседства і партнёрства ў інтарэсах усіх грамадзян, - гаворыцца ў заяве. - Беларусь ніколі не імкнулася і цяпер не імкнецца да канфрантацыі. Мы за дыялог. Больш таго, мы не раз на розных узроўнях падкрэслівалі, што зацікаўлены развіваць узаемавыгаднае канструктыўнае супрацоўніцтва з усімі міжнароднымі партнёрамі".

24 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.09.2020
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:401
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Экспорт демократии Международное право Инаугурация Беспорядки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме