https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь упершыню ўдзельнічае ў консульскай прэзентацыі ў Ліёне


9 верасня ў французскім Ліёне на плошчы Белькур адбылося адкрыццё прэзентацыі консульстваў, размешчаных у французскім рэгіёне Авернь – Рона-Альпы.
У адкрыцці мерапрыемства прынялі ўдзел мэр Ліёна Жэрар Каломб, паслы шэрагу дзяржаў, акрэдытаваныя ў Францыі, а таксама генеральныя і ганаровыя консулы. У прэзентацыі бралі ўдзел 47 консульстваў.

Як паведамляе беларускае пасольства ў Францыі, упершыню ў гісторыі гэтага мерапрыемства, якое праходзіць у Ліёне на працягу 15 гадоў, прадстаўлена Беларусь. Арганізатарамі беларускага павільёна выступілі пасольства, а таксама ганаровае консульства Беларусі ў Ліёне, адкрытае ў снежні 2015 года.

На беларускім стэндзе размешчана інфармацыя аб турыстычным патэнцыяле, гісторыі і культуры нашай краіны, прадукцыя беларускіх прадпрыемстваў, вырабы беларускіх народных рамёстваў.

Перад гасцямі беларускага павільёна выступіў дзіцячы калектыў "Вытокі" з Віцебска, які выканаў беларускія песні і танцы. 

Беларускі стэнд наведаў мэр Ліёна Жэрар Каломб. У павільёне мэра сустрэў пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка, які нагадаў, што 26 студзеня 2016 года сумесна с гандлёва-прамысловай палатай Ліёна і рэгіёна Авернь – Рона-Альпы пасольствам арганізавана прэзентацыя Беларусі, у якой прынялі ўдзел каля 70 беларускіх і французскіх прадпрыемстваў. Шэраг французскіх бізнесменаў наведалі Мінск у мэтах пашырэння гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва са сталіцай Беларусі.

Беларускі дыпламат падкрэсліў, што сёлета спаўняецца 40 гадоў з часу падпісання пагаднення аб сяброўстве паміж Мінскам і Ліёнам. Латушка таксама праінфармаваў мэра аднаго з найбуйнейшых гарадоў Францыі, што 30 лістапада ў Мінску запланавана правядзенне Беларуска-французскага міжрэгіянальнага форуму пад эгідай 40-годдзя ўстанаўлення супрацоўніцтва Мінска і Ліёна.

Плануецца, што падчас гэтага мерапрыемства ў Мінску будзе таксама праведзены вечар беларускай і французскай кухні, у якім прыме ўдзел шэф-повар аднаго з лепшых рэстаранаў Ліёна, які лічыцца кулінарнай сталіцай Францыі.

З кіраўніком кабінета мэра VIII акругі Ліёна дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі эканамічнай прэзентацыі Беларусі для бізнес-клуба Ліёна ў 2017 годзе.

Прэзентацыя консульстваў шырока асвятляецца французскімі СМІ і працягнецца да 11 верасня. Чакаецца, што беларускі павільён наведаюць каля 30 тыс. жыхароў і гасцей Ліёна.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 10 верасня 2016
 
Дата публикации:10.09.2016
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:738
 
Ключевые слова:
Беларусь-Франция Товарооборот Презентация Бизнес-клуб Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме