https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляе аб неабходнасці адэкватнага рэагавання на дзеянні НАТА ў рэгіёне


Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў 26 сакавіка ў інтэрв’ю для ўкраінскай тэлепраграмы «Шустэр Live».
«Мы бачым іх канкрэтныя дзеянні. Таму вымушаны як мінімум гаварыць: слухайце, мы не думаем, што вы заўтра будзеце ваяваць з намі, і не вызначаем вас як патэнцыяльнага агрэсара і не будзем гэтага рабіць, але, калі ласка, не рухайцеся на ўсход, спыніцеся, давайце будзем супрацоўнічаць эканамічна, палітычна, але не рухайцеся сюды ў ваенных адносінах», — сказаў Прэзідэнт.

«Што такое рухацца? Гэта мілітарызацыя, танкі, самалёты, іншая зброя, салдаты, якія рухаюцца да нас. Навошта? Гэтак жа было пасля ўз’яднання Усходняй і Заходняй Германіі? Нам жа кляліся, гэта на вашай і на маёй памяці было, што ніякага перамяшчэння НАТА сюды не будзе. І што? Сёння ўжо былыя рэспублікі, не толькі сацыялістычныя, але і былыя савецкія рэспублікі, сталі членамі НАТА. Аб гэтым заявіла Грузія, а сёння ўжо і Украіна. Як разумець, дзе гэтыя абяцанні? Чаму абяцалі, а не зрабілі?»- адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Гэта значыць, наўкол невыкананне абяцанняў, парушэнне міжнародных дамоўленасцей. Таму мы не тое што баімся НАТА — чаго нам баяцца? — мы проста вымушаны дзейнічаць аналагічна, сіметрычна, адэкватна рэагаваць на гэта: вы — вучэнні, мы — вучэнні, вы сваю армію трымаеце ў парадку, мы вымушаны трымаць сваю армію ў парадку, наколькі гэта магчыма, каб у выпадку канфлікту, ваенных дзеянняў, не дай бог, нанесці вам непрымальны ўрон.

Звязда, 31 сакавіка 2014
 
Дата публикации:31.03.2014
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:900
 
Ключевые слова:
Вооружённые силы НАТО Милитаризация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме