https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Заключная частка "Кніжнай спадчыны Францыска Скарыны" перададзена бібліятэкам Украіны


Заключная частка факсімільнага выдання "Кніжная спадчына Францыска Скарыны" перададзена буйнейшым бібліятэкам Украіны, паведамілі ў пасольстве Беларусі ва Украіне.
Цырымонія перадачы тома выдання адбылася 22-га снежня ў Кіеве.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі перадаў яго ў дар Нацыянальнай навуковай бібліятэцы імя Я.Мудрага, Дзяржаўнаму музею кнігі і кнігадрукавання Украіны, Дзяржаўнаму гісторыка-культурнаму запаведніку горада Астрога, Харкаўскай дзяржаўнай навуковай бібліятэцы імя У.Г.Караленкі, Адэскай нацыянальнай навуковай бібліятэцы, Закарпацкаму абласному краязнаўчаму музею імя Т.Лягоцкага, Нацыянальнаму музею ў Львове імя А.Шапціцкага і Нацыянальнай навуковай бібліятэцы імя В.Стэфаніка.

У маі 2016 года ўкраінскім бібліятэкам у Кіеве былі перададзены першыя тамы факсімільнага выдання "Кніжная спадчына Францыска Скарыны", адзначылі ў пасольстве.

Міжнародны выдавецкі праект, ажыццёўлены Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Банкам БелВЭБ на працягу пяці гадоў, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Факсіміле складаецца з 21 тома, змяшчае электронныя копіі кніг вядомага гуманіста Францыска Скарыны, надрукаваных ім у Празе і Вільні.

Шматтомнае выданне прадстаўляе каштоўны пласт беларускай гісторыі і прэзентуе Беларусь як краіну з багатай самабытнай культурай.

22 снежня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.12.2017
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:762
 
Ключевые слова:
Украина Францыск Скарына 500-годдзе беларускага книгадрукавання Библиотека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме