https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Заснаваны прафесійнае свята і афіцыйная геральдыка МЗС Беларусі


У мэтах захавання і развіцця традыцый беларускай дыпламатыі, павышэння прэстыжу дыпламатычнай службы заснаваны афіцыйныя геральдычныя сімвалы Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Адпаведны ўказ нумар 411 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. 

Заснаваны эмблема і флаг МЗС, нагрудны знак адрознення органаў дыпламатычнай службы, нагрудны знак адзнакі органаў дыпламатычнай службы "За заслугі ў дыпламатычнай службе", нагрудны знак адзнакі органаў дыпламатычнай службы "Партнёрства", форменнае адзенне дыпламатычных работнікаў. 

Зацверджаны таксама адпаведныя палажэнні аб геральдычных сімвалах, іх апісанні і выявы. У адпаведнасці з указам права на нашэнне форменнага адзення маюць дыпламатычныя работнікі, якім прысвоены дыпламатычныя рангі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланніка першага класа, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланніка другога класа. 

Акрамя таго, заснавана прафесійнае свята - Дзень дыпламатычнага работніка, якое будзе штогод адзначацца 22 студзеня. 

Гэта дата звязана з гісторыяй першага знешнепалітычнага ведамства ў перыяд станаўлення (1919-1920 гады) дзяржаўнасці Беларусі - Камісарыята замежных спраў ССРБ. 

22 студзеня 1919 года ў газеце "Звязда" была размешчана першая публічная аб`ява аб пачатку дзейнасці Камісарыята і вызначана месца яго размяшчэння - горад Мінск. 

Заснаванне афіцыйных геральдычных сімвалаў сістэмы органаў дыпламатычнай службы Беларусі, а таксама прафесійнага свята з`яўляецца адным з крокаў, накіраваных на ўмацаванне беларускай дыпламатыі. Гэта будзе садзейнічаць павышэнню прэстыжу дыпслужбы, развіццю і захаванню пераемнасці пакаленняў беларускай дыпламатыі. 

Яшчэ адным указам у азнаменаванне 100-годдзя стварэння сістэмы органаў дыпламатычнай службы Беларусі ўстаноўлены юбілейны медаль "100 год дыпламатычнай службе Беларусi".

17 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА

 
Дата публикации:17.10.2018
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:582
 
Ключевые слова:
Геральдика Дипломатическая служба
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме