https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь заклікае краіны ААН прыняць меры для забеспячэння міжнароднай інфармацыйнай бяспекі


Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, выступаючы на агульнай дыскусіі 74-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, адзначыў неабходнасць пашырэння міждзяржаўнага лічбавага супрацоўніцтва і павышэння ўзаемнага даверу ў інфармацыйнай сферы.
"Ва ўмовах існуючых супярэчнасцей паміж краінамі, росту канкурэнцыі паміж імі кіберпрастора ўсё часцей становіцца арэнай процістаяння. Мы пастаянна чуем аб разбуральных хакерскіх атаках. Усё гэта сведчыць аб маштабе існуючых у гэтай сферы пагроз і адначасова дыктуе неабходнасць пашырэння міждзяржаўнага лічбавага супрацоўніцтва, павышэння ўзаемнага даверу ў інфармацыйнай сферы", - сказаў Уладзімір Макей.

Ён згадаў аб ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, агучанай у пачатку верасня ў Мінску на міжнароднай канферэнцыі па барацьбе з тэрарызмам, сфарміраваць "пояс лічбавага добрасуседства".

Размова ідзе аб заключэнні двухбаковых і шматбаковых пагадненняў аб забеспячэнні міжнароднай інфармацыйнай бяспекі.

"Ключавымі элементамі такіх дамоўленасцей маглі б стаць ідэі лічбавага суверэнітэту і нейтралітэту, а таксама неўмяшання краін у інфармацыйныя рэсурсы адна адной, - адзначыў міністр. - Лічбавы суверэнітэт павінен гарантаваць здольнасць дзяржавы кантраляваць сваё інфармацыйнае поле, папярэджваць і блакаваць кібератакі, забяспечваць надзейную абарону крытычнай інфраструктуры. Лічбавы нейтралітэт прадугледжвае, што краіны не будуць ажыццяўляць у кіберпрасторы дзеянні, якія наносяць шкоду бяспецы іншых дзяржаў".

У канчатковым выніку, дадаў дыпламат, такія пагадненні могуць закласці аснову для выпрацоўкі міжнародных правіл адказных паводзін у віртуальнай прасторы.

"Беларусь гатова да развіцця супрацоўніцтва і ўмацавання сувязей у сферы міжнароднай інфармацыйнай бяспекі з усімі краінамі свету, і ў першую чаргу са сваімі суседзямі", - сказаў Уладзімір Макей.

27 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.09.2019
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:318
 
Ключевые слова:
ООН Информационная безопасность Киберпреступность Суверенитет Цифровое сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме