https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


МЗС заклікае замежных партнёраў без эмоцый разабрацца ў тым, што адбываецца ў Беларусі


Аб гэтым гаворыцца ў заяве ведамства. Тэкст дакумента публікуецца цалкам.
Міністэрства замежных спраў заклікае замежных партнёраў аб`ектыўна і без эмоцый разабрацца ў падзеях, якія адбываюцца ў Беларусі, не робячы паспешных заяў. 

Заява Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

З улікам шэрага заяў, якія прагучалі з еўрапейскіх сталіц, хочам падкрэсліць, што нам неабыякава рэакцыя нашых замежных партнёраў на ход і вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Зразумела, мы ўважліва за ёй сочым.

Дзякуй за заявы аб падтрымцы суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гэтыя прынцыпы святыя для любой дзяржавы. А для нас сёння - асабліва!

У той жа час абсалютна непрымальна тое, як хутка шэраг еўрапейскіх чыноўнікаў зрабілі важнейшыя для нашай краіны палітычныя заявы, нават без спробы аб`ектыўна разабрацца і рэальна ацаніць сітуацыю. Асобныя гучныя высновы на вышэйшым і высокім узроўнях заснаваны на аднабаковай інфармацыі і яўнай няпраўдзе. У прыватнасці, было заяўлена аб смерці чалавека, нават без мінімальнай праверкі інфармацыі. І нават пасля таго, як усім стала відавочна, што гэта, на шчасце, не адпавядае сапраўднасці, выказванні не зведалі ніякай карэкцыі. А ўжо на падставе гэтага плануецца прымаць лёсавызначальныя для адносін нашай краіны з ЕС рашэнні.

Пры гэтым калі сапраўды гіне чалавек, то трагедыю ператвараюць у фарс, прыдумваючы зусім неймаверныя версіі. Апрыёры робячы вінаватымі ўлады.

Больш за 250 пацярпелых, барыкады на вуліцах, спробы захопу адміністрацыйных будынкаў... Нападзенне на супрацоўнікаў пасольства Беларусі ў Лондане. Гэта ўсё яшчэ мірны пратэст? Што яшчэ павінна адбыцца, каб меркаванне стала аб`ектыўным? Ці хопіць палітычнай смеласці ўбачыць хаця б тых, хто яўна правакуе?

Яшчэ да выбарчай кампаніі мы звярталіся па садзейнічанне нашых партнёраў, гаворачы аб фактах прамога знешняга ўмяшання. Мы неаднаразова прапаноўвалі вам, крытыкуючым нас сёння, разам разабрацца ў тым, што адбываецца.

Але замест гэтага на другі дзень ужо гучаць заклікі да санкцый. І як пасля гэтага нам верыць у шчырасць вашых парад?

Так, мы запрасілі БДІПЧ АБСЕ пазней, чым звычайна. І таму ёсць шэраг важкіх прычын, аб чым мы вам загадзя паведамлялі. Але ж мы заўсёды, пры ўсіх крытычных высновах, прымалі місіі па назіранні за выбарамі. Чаму ж з такой гатоўнасцю вы не прыехалі на гэты раз? Была ж магчымасць зрабіць гэта, хоць і ва ўсечаным фармаце, як і ў іншых краінах у перыяд пандэміі.

Мы прапануем аб`ектыўна і без эмоцый разабрацца ў тым, што, як і чаму адбываецца сёння ў Беларусі. Гатовы да канструктыўнага, а галоўнае - аб`ектыўнага дыялогу па гэтай тэме з усімі замежнымі партнёрамі. Гатовы прадставіць канкрэтныя неабвержныя факты, якія раскрываюць падаплёку цяперашніх падзей, у тым ліку і аб умяшанні з-за мяжы.

Заклікаем усіх замежных партнёраў да ўзважанага аналізу, уліку ўсіх пазіцый. Мы не гаворым, што трэба адмаўляцца ад вашых традыцыйных крыніц інфармацыі і меркаванняў. Аднак інфармацыя дакладна будзе больш поўнай і прафесійнай, калі будзе ўсебаковай, у тым ліку беручы пад увагу афіцыйныя даныя і ацэнкі тых, хто нясе адказнасць за сітуацыю ў краіне.

Звяртаемся да нашых калег, нашых суседзяў. Не спяшайцеся з заявамі, якія яшчэ больш падаграюць нестабільнасць у грамадстве. Падтрымліваеце незалежнасць і суверэнітэт - праявіце не толькі прынцыповасць, але і адказнасць!

12 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.08.2020
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:521
 
Ключевые слова:
Беспорядки Уличные акции Фейки Суверенитет Независимость Выборы в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме