https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка: Пазіцыя Польшчы і Літвы па Беларусі можа перакрэсліць многія дасягненні ў нашых адносінах


Беларусь заўсёды гатова супрацоўнічаць з краінамі, якія захоўваюць прынцыпы ўзаемапавагі, шчырасці і прыстойнасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі заявіў 17 лістапада 2020 на нарадзе па пытаннях знешняй палітыкі.
«Беларусь заўсёды гатова да супрацоўніцтва з тымі, хто выконвае прынцыпы ўзаемапавагі (прама скажу — з тымі, хто нас паважае), шчырасці і прыстойнасці. Сумна, што некаторыя нашы так званыя партнёры раптам апынуліся не гатовыя да працы ў такіх умовах», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт растлумачыў, што гаворка ідзе пра некаторыя заходнія дзяржавы, з якімі Беларусь у апошнія гады паступальна і настойліва выбудоўвала ўзаемавыгадныя кантакты, і асабліва пра бліжэйшых суседзяў — Польшчу і Літву. «На жаль, занятая імі пазіцыя ў адносінах да Беларусі можа перакрэсліць калі не ўсё, то многае з дасягнутага», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што супраць Беларусі зноў уведзеныя санкцыі. У сувязі з гэтым ён пацікавіўся, якія крокі распачаў у адказ беларускі бок і якія далейшыя планы ў дачыненні да Польшчы і Прыбалтыкі.

«Як мы плануем задзейнічаць патэнцыял міжнародных арганізацый для абароны сваіх інтарэсаў? Бо гэтыя структуры закліканы абараніць мір і бяспеку, а не быць арэнай супрацьстаяння дзяржаў», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Звязда, 17 лістапада 2020
 
Дата публикации:17.11.2020
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:553
 
Ключевые слова:
Дипломатия Международная политика Польша Литва Санкции Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме