https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Рабочы візіт Лукашэнкі ў Маскву


Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у самітах Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета (ЕАЭС), якія пройдуць 21 снежня ў Маскве.
Паводле інфармацыі прэс-службы Крамля, у пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ возьмуць удзел прэзідэнты Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана. "Падчас мерапрыемства запланаванае абмеркаванне ключавых пытанняў умацавання рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці, эфектыўнага супрацьдзеяння міжнароднаму тэрарызму", — паведаміла прэс-служба на мінулым тыдні. 

Удзельнікамі саміту ЕАЭС будуць кіраўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі. Яны падвядуць вынікі першага года працы ЕАЭС і вызначаць арыенціры для далейшага развіцця саюза. "Мяркуецца, што будуць закранутыя пытанні развіцця нарматыўна-прававой базы, умацавання супрацоўніцтва з іншымі інтэграцыйнымі аб`яднаннямі і краінамі. Плануецца разгледзець шэраг арганізацыйных аспектаў, у тым ліку зацвердзіць новы склад калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі і бюджэт саюза на наступны фінансавы год", — зазначалася ў паведамленні.

Прэс-служба Крамля на мінулым тыдні таксама паведаміла, што паводле традыцыі на палях самітаў Уладзімір Пуцін правядзе двухбаковыя сустрэчы са сваімі калегамі. Аднак 21 снежня ТАСС са спасылкай на памочніка Пуціна Юрыя Ушакова перадаў, што такія сустрэчы Пуцін плануе правесці з лідарамі Казахстана і Кыргызстана Нурсултанам Назарбаевым і Алмазбекам Атамбаевым. Паводле слоў Ушакова, на перамовах Пуціна з Назарбаевым будуць абмяркоўвацца пытанні рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня, у тым ліку сітуацыі ў Сірыі і ва Украіне, а галоўнай тэмай сустрэчы з Атамбаевым будуць пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў кантэксце далучэння Кыргызстана да ЕАЭС. 

Пра двухбаковыя сустрэчы прэзідэнта Расіі з іншымі ўдзельнікамі самітаў, у тым ліку з Аляксандрам Лукашэнкам, ён не згадаў, з чаго можна меркаваць, што такія сустрэчы не плануюцца. 

Памочнік прэзідэнта РФ паведаміў, што пасля гутаркі Пуціна з Назарбаевым пачнецца саміт АДКБ у вузкім, а затым і ў пашыраным складзе, падчас якога будуць падпісаныя сумесныя дакументы, у тым ліку заява па барацьбе з тэрарызмам. Затым прэзідэнт РФ дасць рабочы сняданак у гонар удзельнікаў самітаў АДКБ і ЕАЭС. Пасля гэтага пачнецца пасяджэнне ЕАЭС: спачатку ў вузкім, затым — у пашыраным складзе. Пра вынікі абодвух самітаў Пуцін раскажа журналістам вечарам, дадаў Ушакоў. 

Гэта ўжо другая на працягу тыдня паездка Лукашэнкі ў Маскву. Афіцыйны візіт у Расію паводле запрашэння Пуціна беларускі кіраўнік ажыццявіў 14—15 снежня. Насуперак прагнозам, Пуцін і Лукашэнка не абмяркоўвалі пытанне аб стварэнні ў Беларусі расійскай авіябазы. 18 снежня міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў паведаміў журналістам у Мінску, што гэтае пытанне пакуль не вырашанае і, магчыма, абмяркоўвацца не будзе.

БелаПАН, 21 снежня 2015
 
Дата публикации:21.12.2015
Тематика:ЕАЭС, Дипломатия
Просмотров:774
 
Ключевые слова:
ОДКБ ЕАЭС Саммит Борьба с терроризмом
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме